закліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго (што). Настойліва прасіць, маліць аб чым-н.

З. памяццю бацькоў.

2. каго-што. У прымхлівых людзей: падпарадкоўваць сабе сілай магічных слоў, малітваў.

З. змей.

З. скарб.

|| наз. закліна́нне, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. закліна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закліна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. закліна́ю закліна́ем
2-я ас. закліна́еш закліна́еце
3-я ас. закліна́е закліна́юць
Прошлы час
м. закліна́ў закліна́лі
ж. закліна́ла
н. закліна́ла
Загадны лад
2-я ас. закліна́й закліна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час закліна́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закліна́ць несов., в разн. знач. заклина́ть;

з. скарб — заклина́ть клад;

а́ю цябе́, скажы́ пра́ўду — заклина́ю тебя́, скажи́ пра́вду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закліна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Імкнуцца падпарадкаваць каго‑, што‑н. сілай чараў, вядзьмарства, малітваў. Заклінаць змей. Заклінаць ад кулі.

2. Горача прасіць, маліць аб чым‑н. Бацькам заклінаю — не выходзь! — крычала старая. Місько.

3. Моцна лаяць, праклінаць. — Гадаўка! гадаўка!! гадаўка!!! — Адна адну проста заклінае гэтымі брыдкімі словамі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́ць beschwören* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заклина́ть несов. закліна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закліна́нне, -я, н.

1. гл. заклінаць.

2. У народных уяўленнях: магічныя словы, якімі заклінаюць (у 2 знач.).

Гаварыць заклінанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закліна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заклясціся.

2. Зал. да заклінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кляняце; пр. закляў, ‑кляла, ‑ло;

Зак. да заклінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaklinać

незак. заклінаць, маліць; умольваць;

zaklinać na wszystkie świętości — заклінаць усімі святымі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)