«ЗАКАБЛУ́КА»,

бел. нар. парны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.​В.​Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.

т. 6, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

закаблу́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. закаблу́к закаблукі́
Р. закаблука́ закаблуко́ў
Д. закаблуку́ закаблука́м
В. закаблу́к закаблукі́
Т. закаблуко́м закаблука́мі
М. закаблуку́ закаблука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)