займе́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая ўключае словы, што не абазначаюць прадметаў, іх прымет, колькасці або парадку па падліку, а толькі паказваюць на іх.

Асабовыя займеннікі (я, ты, ён). Прыналежныя займеннікі (мой, твой, яго) і інш.

|| прым. займе́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

займе́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. займе́ннік займе́ннікі
Р. займе́нніка займе́ннікаў
Д. займе́нніку займе́ннікам
В. займе́ннік займе́ннікі
Т. займе́ннікам займе́ннікамі
М. займе́нніку займе́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

займе́ннік м., грам. местоиме́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

займе́ннік, ‑а, м.

Часціна мовы, да якой адносяцца словы, што ўказваюць на прадметы, якасці, колькасць і набываюць канкрэтныя значэнні ў залежнасці ад зместу гаворкі. Асабовыя займеннікі. Неазначальныя займеннікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Займеннік 2/225; 4/472; 9/558; 11/211

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЙМЕ́ННІК,

часціна мовы, якая паказвае на прадметы і якасці, не называючы іх. Канкрэтнае значэнне мае толькі ў звязнай мове, дзе выступае як марфалагічны сінонім да назоўніка, прыметніка ці лічэбніка. Паводле суадносін з інш. часцінамі мовы З. падзяляюць на назоўнікавыя, прыметнікавыя і лічэбнікавыя; паводле значэння — на асабовыя (я, мы, ты, вы), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, наш, твой), пытальна-адносныя (хто, што, каторы), указальныя (гэты, той, такі), азначальныя (сам, увесь, кожны, іншы), адмоўныя (ніхто, нішто), няпэўныя (нехта, некаторы, нейкі). У сказе выконваюць ролю дзейніка, выказніка і дадатковых членаў сказа, найчасцей дапаўнення і азначэння.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

Я.М.Камароўскі.

т. 6, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

займе́ннік м. грам. Pronmen n -s, - і -mina; Fürwort n -(e)s, -wörter;

асабо́вы займе́ннік Personlpronomen n, persönliches Fürwort;

пыта́льны займе́ннік Interrogatvpronomen n, Frgefürwort n;

указа́льны займе́ннік Demonstratvpronomen n, hnweisendes Fürwort

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

і́х

займеннік, прыналежны, безасабовы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

не́чыясь

займеннік, няпэўны, безасабовы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усе́нька

займеннік, азначальны, безасабовы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)