займа́ць гл. заняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

займа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. займа́ю займа́ем
2-я ас. займа́еш займа́еце
3-я ас. займа́е займа́юць
Прошлы час
м. займа́ў займа́лі
ж. займа́ла
н. займа́ла
Загадны лад
2-я ас. займа́й займа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час займа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

займа́ць несов.

1. в разн. знач. занима́ть; (не давать скучать — ещё) развлека́ть;

2. начина́ть гнать (собира́я в ста́до);

1, 2 см. заня́ць;

дух займа́е — дух захва́тывает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

займа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

займа́ць гл заняць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заня́ць, займу́, зо́ймеш, зо́йме; займі́; заня́ты; зак.

1. што. Запоўніць сабой якую-н. прастору, прамежак часу.

Кнігі занялі ўсю паліцу.

Гэта работа зойме ў нас дні два.

2. што. Размясціцца дзе-н.; уступіць куды-н., авалодаўшы чым-н.

З. месца ў вагоне.

З. кватэру.

Полк штурмам заняў варожы гарнізон.

З. крэпасць.

3. перан., каго (што). Зацікавіць, цалкам захапіць.

Мяне заняла гэта работа.

4. каго (што). Даць работу, занятак каму-н.

З. на ўроку ўсіх вучняў.

З. гасцей размовамі.

5. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі: заняць пасаду.

З. вакансію.

З. месца малодшага навуковага супрацоўніка.

З. кафедру ў інстытуце.

6. каго-што. Захапіць, збіраючы ў адно месца і гонячы куды-н. (пра жывёлу).

З. статак і гнаць дадому.

7. што. Распачаць.

З. шырокі пракос.

Дух заняло (разм.) — стала цяжка дыхаць ад чаго-н. (хвалявання, хуткага руху і пад.).

Мову заняло каму — страціў здольнасць гаварыць.

|| незак. займа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 і 7 знач.).

|| наз. заня́цце, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занима́тьII несов.;

1. в разн. знач. займа́ць;

занима́ть до́лжность займа́ць паса́ду;

занима́ть ме́сто займа́ць ме́сца;

занима́ть го́род займа́ць го́рад;

2. (интересоваться) ціка́віць;

3. (развлекать) забаўля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

займа́льны, -ая, -ае.

Здольны займаць увагу, уяўленне; забаўны.

Займальная гульня.

З. сюжэт.

|| наз. займа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Мець перавагу ў чым-н.; займаць пануючае становішча.

Тут пераважаюць сосны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафе́сарстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (кніжн.).

Быць прафесарам, займаць пасаду прафесара.

|| наз. прафе́сарства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)