зады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць ад быстрай хады, бегу, стомленасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Пачаць цяжка і часта дыхаць (ад хвалявання, бегу і пад.).

З. ад хвалявання.

2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў.

|| зак. задыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няцеся́, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зады́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зады́хаюся зады́хаемся
2-я ас. зады́хаешся зады́хаецеся
3-я ас. зады́хаецца зады́хаюцца
Прошлы час
м. зады́хаўся зады́халіся
ж. зады́халася
н. зады́халася
Загадны лад
2-я ас. зады́хайся зады́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зады́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

задыха́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. задыха́юся задыха́емся
2-я ас. задыха́ешся задыха́ецеся
3-я ас. задыха́ецца задыха́юцца
Прошлы час
м. задыха́ўся задыха́ліся
ж. задыха́лася
н. задыха́лася
Загадны лад
2-я ас. задыха́йся задыха́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час задыха́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

задыха́цца несов., прям., перен. задыха́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць, стаміўшыся ад вялікай фізічнай нагрузкі. Падбег бацька. Задыхаўся і ў першую хвіліну не мог вымавіць слова. Навуменка. [Казік] задыхаўся, пакуль узлез на ганак. Чарнышэвіч.

задыха́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Адчуваць цяжкасць у дыханні з-за недахопу паветра; траціць магчымасць свабодна дыхаць па якой‑н. прычыне. Язэп скінуў гімнасцёрку — проста згараў, задыхаўся ад духаты. Асіпенка. Абраза балюча пякла сэрца. Дзяўчына задыхалася ад гневу і сораму. Шамякін. // перан. З цяжкасцю вытрымліваць што‑н. Рэспубліка задыхаецца ад франтоў, голаду і холаду. Барашка. Беларускае сялянства задыхалася ад беззямелля і малазямелля, ад памешчыцкай і кулацкай навалы. Івашын.

2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў. Заціснутая ў мураваны склеп ахвяра паступова задыхалася. «Работніца і сялянка». Марынчук не перапытваў. Нам і так было відаць, што яму цяжка дыхаць, не хапае паветра, ён проста задыхаецца. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задыха́цца (цяжка дыхаць) erstcken vi (s), ußer tem sein [kommen*, gerten*]; kuchen vi;

задыха́цца ад зло́сці vor Zorn [Wut] kuchen [(fast) erstcken]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запы́хаться сов., разг. зады́хацца, запы́хацца, засапці́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запыха́ться несов., разг. задыха́цца, запыха́цца, засо́пвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задыха́ться несов., прям., перен. задыха́цца, душы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)