Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
загры́вак, -ры́ўка, мн. -ры́ўкі, -ры́ўкаў, м.
1. Ніжняя частка грывы, якая прылягае да карка.
2. Частка шыі ніжэй патыліцы (разм.).
◊
Даць па загрыўку (разм.) — выгнаць, зняць з працы.
|| прым.загры́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загры́вак, -ры́ўка м. загри́вок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
загры́вак, ‑грыўка, м.
Ніжняя частка грывы, якая прылягае да карка. // Задняя частка шыі ў жывёл. Поўсць на пукатым загрыўку аўчаркі тапырылася.Беразняк.//Разм. Патыліца.
•••
Даць па загрыўкугл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загры́вакм.
1. (уканя) Wíderrist m -(e)s, -e;
2.разм. Geníck n -(e)s, -e, Nácken m -s, -;
◊
атрыма́ць па загры́ўку eins aufs Dach bekómmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
withers[ˈwɪðəz]n.pl.загры́вак, ка́рак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ке́пель ’плечы’ (Сцяшк. Сл.), ’загрывак, патыліца, карак’ (Нар. лекс., Жыв. сл.). Запазычанне з літ.kepalas ’спіна, горб’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 134).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
scruff[skrʌf]n.загры́вак; ка́рак
♦
take smb.by the scruff of the neck узя́ць каго́-н. за ка́рак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАРЫ́ДА (ісп. corrida de toros літар. бег быкоў),
бой быкоў, нац.ісп. відовішча. Вядома са старажытнасці, звязана з тагачасным культам быка. З пач. 18 ст. — традыц. цыркавое відовішча ў Іспаніі, Партугаліі, Паўд. Францыі і краінах Лац. Амерыкі, якое звычайна наладжваецца ў час свят. Адбываецца на спец. арэне ці абгароджанай пляцоўцы. Кожная К. праходзіць у некалькі этапаў: спачатку тарэра (удзельнікі К.) дражняць быка чырв. плашчамі, потым пікадоры (конныя тарэра) наносяць жывёле лёгкія ўдары доўгімі пікамі, а бандэрыльё раздражняюць яе кароткімі коп’ямі (бандэрыльямі); завяршае К. матадор (гал. фігура К.), які трапным ударам шпагі ў загрывак забівае раз’юшанага быка. У краінах, дзе пашырана К., у яе ёсць шмат праціўнікаў, якія разглядаюць К. як крывавае, небяспечнае для людзей, негуманнае ў адносінах да жывёлы і таму амаральнае відовішча.