Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
супо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.
С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.
2.разм. Наогул якая-н. група, аб’яднанне, арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прахало́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да прахаладзіцца.
2. Рабіць што‑н. марудна, павольна, не спяшаючыся; гультайнічаць. — Сваю работу лепш глядзі. Там ужо тры машыны чакаюць, а ён тут прахалоджваецца.Б. Стральцоў.Рэхва і сам абібокам не быў і сям’і прахалоджвацца не даваў.Корбан.Скажам, адбыўся ў брыгадзе сход. Рашылі ўсім мужчынам выйсці на касьбу — усе выйшлі, а Анатоль Красуцкі прахалоджваецца, спіць, пакуль сонца ў вокны не загляне.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ УЧИ́ТЕЛЬ»,
культурна-асветны часопіс. Засн. на сродкі настаўніцкага гуртка Віцебскай губ. Выйшаў адзін выпуск у лютым 1909 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў артыкулы на пед. тэмы, інфармаваў пра дзейнасць бел.выд-ва «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Пецярбургу, бел.культ.-асв. арг-цый і інш., выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў школах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ЛІТАРАТУ́РНЫ ГУРТО́К студэнтаў С.-Пецярбургскага універсітэта, культурна-асветная арг-цыя ў 1912—14. Узнік на хвалі нац.-вызв. руху народаў Рас. імперыі па ініцыятыве Я.І.Хлябцэвіча; кіраўнік гуртка А.А.Разенфельд, стараста Б.А.Тарашкевіч. У арганізац. групу ўваходзіла 16 чал. Гурток падтрымлівалі І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Я.Ф.Карскі, Е.Р.Раманаў, А.А.Шахматаў і інш. Статут гуртка 30.12.1912 зацверджаны саветам прафесараў ун-та. Мэта гуртка: «навуковае азнаямленне з духоўным і грамадскім жыццём Беларусі», навук. абгрунтаванне неабходнасці развіцця бел. мовы, л-ры і культуры. Гурткоўцы выпусцілі час. «Раніца» (1914), разам з суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альманаха «Маладая Беларусь» (1912—13).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС ПРОВИ́НЦИИ»,
грамадска-паліт., эканам. і літ. газета леваліберальнага кірунку. Выдавалася штодзённа з 31.3(13.4).1906 да 8(21).4.1907 у Мінску на рус. мове. Прадстаўляла інтарэсы розных саслоўяў і нацыянальнасцей, але найперш яўрэяў. Прапагандавала канстытуцыйны шлях пераходу да дэмакр. дзяржавы. На выбарах у Дзярж. думу падтрымлівала мясц. кандыдатаў ад партыі кадэтаў. Друкавала крытычныя аналізы дзейнасці Дзярж. думы, мясц. органаў улады. Падтрымлівала бел.нац. рух, вітала стварэнне бел.выд-ва «Загляне сонца і ў наша аконца». Асвятляла тэатральнае жыццё Мінска, дзейнасць культ.-асв. і гуманітарных т-ваў. Друкавала маст. творы мясц. аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́СКАЙ МО́ЛАДЗІ.
Дзейнічаў ў Гродне ў 1909—14. Меў на мэце пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нац. свядомасць моладзі. Кіраўнікі: ксёндз Ф.Грынкевіч, да студз. 1912 К.Колышка, з восені 1913 А.Зянюк. У гурток уваходзілі пераважна вучні мясц. школ, гімназій. Працаваў нелегальна. Меў сувязі з газ.«Наша ніва», бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», бел. кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў С.-Пецярбургскага ун-та і інш. Члены гуртка займаліся літ. творчасцю (З.Верас, Я.Лявіцкі, Колышка), збіралі б-ку бел. выданняў, наладжвалі вечарыны, ставілі спектаклі.