Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зага́дкавасцьж. зага́дочность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зага́дкавасць, ‑і, ж.
Уласцівасць загадкавага. А зямля ляжыць вакол.., поўная загадкавасці, вабіць сваёй блізкасцю, дражніцца сваімі багаццямі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зага́дкавасцьж. Rätselhaftigkeit f -; Séltsamkeit f -, -en, Únerklärlichkeit f -, Únerklärbarkeit f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зага́дкавы, -ая, -ае.
Незразумелы, непазнаны, таямнічы.
Загадкавая з’ява.
Загадкава (прысл.) паводзіць сябе.
|| наз.зага́дкавасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зага́дочностьзага́дкавасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zagadkowość
ж.загадкавасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
таямні́часць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць таямнічага (у 1–3 знач.).
2. Нешта невядомае, незразумелае; загадкавасць. Гаварылася .. [слова «сацыяліст»] ціха, шэптам, а самы ж сэнс яго агортваўся нейкаю таямнічасцю, не выклікаючы рэальнага значэння.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКУТАГА́ВА (Руноскэ) (1.3.1892, Токіо — 24.7.1927),
японскі пісьменнік. Скончыў Такійскі ун-т (1916). Выдатны стыліст і майстар навелы. У цэнтры твораў Акутагавы — вострыя праблемы сучаснасці, загадкавасць і непрадказальнасць чалавечай свядомасці (навелы-прытчы «Расёмон», 1915, «У гушчары», 1922, і інш.), трагічныя калізіі дабра ў свеце зла (псіхал. навелы «Восень», 1920, «Холад», 1924, сац.-фантаст. алегорыя «У краіне вадзянікоў», 1927, і інш.), адзінота чалавека, яго бездапаможнасць перад часам, гісторыяй (аповесць-споведзь «Жыццё ідыёта», 1927). Скончыў жыццё самагубствам. У Японіі ўстаноўлена літ. прэмія яго імя (1935). На бел. мову асобныя навелы Акутагавы пераклаў У.Шатон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТУ́Р, Ла Тур (La Tour) Жорж дэ (19.3.1593, г. Вік-сюр-Сей, Францыя — 30.1.1652), французскі жывапісец; прадстаўнік караваджызму. Пісаў рэліг. і жанравыя карціны, якім уласцівы прастата і напружанасць кампазіцыйнай пабудовы, лаканізм выяўл. сродкаў. Карціны падзяляюцца на дзённыя сцэны, якія трактуюцца ў халодным і яркім асвятленні, і начныя, якія будуюцца на рэзкім кантрасце святла і ценю з вызначанай крыніцай святла (свечка, паходня), што надае ім загадкавасць і драматызм. Сярод твораў: «Варажбітка» (1610-я г.), «Махляры» (каля 1625), «У ліхвяра», «Нараджэнне Хрыста» (абедзве 1630-я г.), «Іосіф-цясляр», «Магдаліна са свяцільнікам» (абодва 1640-я г.), «Адрачэнне апостала Пятра» (1650) і інш.