завіхры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́цца; зак.

Закружыцца, узняцца віхрам.

Завіхрыўся пыл на дарозе.

|| наз. завіхрэ́нне, -я, н. (спец.).

З. вады, паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіхры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. завіхры́цца завіхра́цца
Прошлы час
м. завіхры́ўся завіхры́ліся
ж. завіхры́лася
н. завіхры́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час завіхры́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

завіхры́цца сов. зави́хри́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завіхры́цца 1, ‑рыцца; зак.

1. Закружыцца, узняцца віхрам. Завіхрыўся пыл на дарозе. □ Ужо з комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы І расплыўся ў блакітным бяздонні. Журба. Шуганула імклівая полька. Завіхрыліся пары. Пестрак.

2. перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). Завіхрылася жыццё і бурліць, як чорны вір. Колас.

завіхры́цца 2, ‑рыцца; зак.

Падняцца віхрамі, пасмамі. Салома на страсе завіхрылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завихри́ться завіхры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завіхра́цца 1, ‑аецца.

Незак. да завіхрыцца ​1.

завіхра́цца 2, ‑аецца.

Незак. да завіхрыцца ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіху́рыцца, ‑рыцца; зак.

Разм. Тое, што і завіхрыцца ​1 (у 1, 2 знач.). Закружылася, завіхурылася ўзнятае ветрам з зямлі лісце. Хомчанка. Думкі адразу пабеглі, завіхурыліся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)