Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
завіру́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных з шараватым апярэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Завірушка лясная 4/465 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах.ч. Еўразіі і Афрыцы.
Валасянкі: 1 — шэрая (а — самец, б — самка); 2 — завірушка (самец); 3 — чорнагаловая (а — самец, б — самка); 4 — садовая; 5 — ястрабіная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ты́наўка ‘завірушка, птушка Accentor’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр.тинівка ‘птушка Prunella Viell.’. Назва выводзіцца ад тын (гл.), іншая назва-укр.дыял.плітнівка ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 569).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ле́ска1, льіска, (мн.) лыскы ’зараснік ляснога арэха’ (Клім.), ст.-бел.ласковый, лёсковый ’ляшчынавы’ (Булахаў, Пст.). Укр.ліска, польск.laska, падкарпацк. leska, liska, łyska, в.-луж.leska, чэш.liska (ст.-чэш.leska), славац.lieska, славен.leska, серб.-харв.леска, лщёска, макед.леска, паўдн.lʼäska, балг.леска. Прасл.leska ’ляшчына’. Магчыма, звязана з Іё!!!ь > лес (гл.). Блізкімі з’яўляюцца ст.-прус.lazde ’ляшчына’, лат.logzda, lazda, lę(g)zda ’тс’, літ.lazä ’кій’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 62. Сюды ж ст.-бел.леска ’пасудзіна’ (?) (Скурат, БЛ, 8, 11).
Ле́ска2звычайная ’валасянка шэрая, Sylvia communis Lath.’, лёска‑завіру́шка, Sylvia curruca L.’ (паўн., КЭС). Лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы silva (sylva) ’лес’ і аформлена пры дапамозе суфікса ‑к‑a (як рус.славка ’валасянка’).