завя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. завязаць.

2. Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы.

З. драмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́вязка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма).

Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца.

Па самую завязку або пад завязку (разм.) — наесціся ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́вязка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́вязка за́вязкі
Р. за́вязкі за́вязак
Д. за́вязцы за́вязкам
В. за́вязку за́вязкі
Т. за́вязкай
за́вязкаю
за́вязкамі
М. за́вязцы за́вязках

Іншыя варыянты: завя́зка.

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

завя́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. завя́зка завя́зкі
Р. завя́зкі завя́зак
Д. завя́зцы завя́зкам
В. завя́зку завя́зкі
Т. завя́зкай
завя́зкаю
завя́зкамі
М. завя́зцы завя́зках

Іншыя варыянты: за́вязка.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́вязка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́вязка за́вязкі
Р. за́вязкі за́вязак
Д. за́вязцы за́вязкам
В. за́вязку за́вязкі
Т. за́вязкай
за́вязкаю
за́вязкамі
М. за́вязцы за́вязках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

завя́зка ж.

1. (действие) завя́зка;

2. (в романе, пьесе и т.п.) завя́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завя́зка ж.

1. (действие) завя́званне, -ння ср., завя́зка, -кі ж.; зашмо́ргванне, -ння ср.;

2. (тесёмка) завя́зка, -кі ж.;

3. (в комедии, романе и т. п.) завя́зка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Тое, што і завя́зка (у 2 знач.).

завя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. завязваць — завязаць ​1 (у 1, 2 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Вяровачка, шнурок і пад., якімі завязваюць што‑н. Завязаць мех завязкай. □ Дырэктар высунуў скрынку пісьмовага стала і, дастаўшы адтуль зялёную папку, пачаў з таямнічым выглядам развязваць чырвоныя шаўковыя завязкі. Мележ.

3. Р мн. ‑зак. Пачатак, зыходны момант чаго‑н. Дакладна сказана: на моцнай завязцы ўзаемнага давер’я выхоўваецца брыгада. «Звязда». // Эпізод, падзея, з якой пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы; проціл. развязка. Завяжа драмы.

•••

Па самую завязку; пад завязку — тое, што і як завязаць (гл. завязаць ​1).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́вязкаI ж Band n -(e)s, Bänder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

завя́зкаII ж

1. (дзеянне) Zbinden n -s, Zschnüren n -s; Verknten n -s;

2. літ, тс перан (пачатак):

завя́зка дзе́яння der Knten der Hndlung; Begnn m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)