зава́дзіць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіць; зак. (разм.).

Пашкодзіць.

Лішняя капейка не з.

Гэта яго здароўю не з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зава́дзіць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зава́джу зава́дзім
2-я ас. зава́дзіш зава́дзіце
3-я ас. зава́дзіць зава́дзяць
Прошлы час
м. зава́дзіў зава́дзілі
ж. зава́дзіла
н. зава́дзіла
Дзеепрыслоўе
прош. час зава́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заваджу́ заво́дзім
2-я ас. заво́дзіш заво́дзіце
3-я ас. заво́дзіць заво́дзяць
Прошлы час
м. завадзі́ў завадзі́лі
ж. завадзі́ла
н. завадзі́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час завадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завадзі́ць сов., разг. (ведя, утомить, измучить) заводи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зава́дзіць, ‑дзіць; зак.

Разм. Пашкодзіць, перашкодзіць. Лішняя капейка не завадзіць у кішэні. Лынькоў.

завадзі́ць, ‑ваджу́, ‑во́дзіш, ‑во́дзіць; зак., каго.

Разм. Доўга водзячы, стаміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)