забудава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. забудава́ны забудава́ная забудава́нае забудава́ныя
Р. забудава́нага забудава́най
забудава́нае
забудава́нага забудава́ных
Д. забудава́наму забудава́най забудава́наму забудава́ным
В. забудава́ны (неадуш.)
забудава́нага (адуш.)
забудава́ную забудава́нае забудава́ныя (неадуш.)
забудава́ных (адуш.)
Т. забудава́ным забудава́най
забудава́наю
забудава́ным забудава́нымі
М. забудава́ным забудава́най забудава́ным забудава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

забудава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. забудава́ны забудава́ная забудава́нае забудава́ныя
Р. забудава́нага забудава́най
забудава́нае
забудава́нага забудава́ных
Д. забудава́наму забудава́най забудава́наму забудава́ным
В. забудава́ны (неадуш.)
забудава́нага (адуш.)
забудава́ную забудава́нае забудава́ныя (неадуш.)
забудава́ных (адуш.)
Т. забудава́ным забудава́най
забудава́наю
забудава́ным забудава́нымі
М. забудава́ным забудава́най забудава́ным забудава́ных

Кароткая форма: забудава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

забудава́ны застро́енный, обстро́енный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забудава́ны і забудо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забудо́ваны, см. забудава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забудо́ваны,

гл. забудаваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застро́енный забудава́ны, мног. пазабудо́ўваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обстро́енный

1. аббудава́ны;

2. забудава́ны; см. обстро́ить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗЯЛЁНЫ ЛУГ,

жылы раён у Мінску. Складаецца з 7 мікрараёнаў. Забудоўваецца з 1962; аўтарскі калектыў: арх. С.​Богін, А.​Воўк, Ю.​Грыгор’еў, І.​Грышчынскі, Л.​Кліцунова, П.​Кракалёў, Н.​Краўкова, Э.​Левіна, С.​Мусінскі, І.​Сітнікава, Л.​Сакалова, А.​Шалякін. Вызначаецца дасканалай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, функцыянальна-планіровачным і тэхнал. вырашэннем, высокімі арх.-маст. якасцямі забудовы і ўзроўнем добраўпарадкаванасці і азелянення тэрыторыі. Арх.-планіровачная структура заснавана на максімальным выкарыстанні маляўнічага рэльефу з яскрава акрэсленымі перападамі вышынь і штучнымі вадаёмамі. Траса канала (з вадаспадамі, паркавымі басейнамі, набярэжнай) фарміруе садова-паркавую вось. Забудаваны буйнапанэльнымі і цаглянымі жылымі дамамі. Дэкор фасадаў складаецца з разнастайных аздабленняў, пластычных экранаў лоджый, дэкар. сценак, каляровых панэлей.

Жылы раён Зялёны луг. Набярэжная штучнага вадаёма.

т. 7, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІШКЕ́К,

горад, сталіца Кыргызстана. Размешчаны ў Чуйскай даліне каля падножжа Кіргізскага хр. 616 тыс. ж. (1993). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Вядучая галіна прам-сці — машынабудаванне (с.-г. машыны, электрарухавікі, кантрольна-вымяральныя прылады, ЭВМ і інш.). Развіта лёгкая (абутковая, камвольна-суконная, трыкат., швейная), хім., хіміка-фармацэўтычная, дрэваапр., харчасмакавая прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. АН Кыргызстана. 8 ВНУ, у т. л. ун-т. 4 т-ры. 4 музеі.

Засн. ў 1825 ханамі Какандскага ханства, пабудавана крэпасць Пішпек. У 1860 і 1862 крэпасць занята рас. войскамі і разбурана, у 1864 на яе месцы заснавана рас. ваен. паселішча. З 1878 Пішпек — павятовы горад. З 1918 ён у складзе Туркестанскай АССР, з 1924 цэнтр Кара-Кіргізскай (з 1925 Кірг.) аўт. вобласці РСФСР. У 1926 перайменаваны ў г. Фрунзе, стаў сталіцай Кіргізскай АССР, у 1936 — Кірг. ССР. З 1991 сталіца Кыргызстана пад назвай Бішкек.

Паводле плана 1872 Бішкек забудаваны прамавугольнай сеткай вуліц з невял. кварталамі пераважна глінабітных і сырцова-саманных дамоў. Планы рэканструкцыі (1939, 1948—58, 1971) развіваюць гіст. планіроўку, ствараюцца новыя раёны, паркавыя зоны. Сярод значных арх. збудаванняў: т-р оперы і балета (1955, арх. А.​Лабурэнка), б-ка імя М.​Г.​Чарнышэўскага (1962, арх. В.​Нусаў), музей выяўл. мастацтва (1974, арх. Ш.​Джэкшанбаеў і інш.), цырк (1976, арх. Л.​Сегал і інш.). Манумент Дружбы (1974, скульпт. Т.​Садыкаў, З.​Хабібулін, С.​Бакшэеў, арх. А.​Няжурын), манумент герою эпасу «Манас» (1981, скульпт. Садыкаў, арх. А.​Пячонкін).

Да арт. Бішкек. Манумент Дружбы. 1974.

т. 3, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)