Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
забо́йства, -а, мн. -ы, -аў, н.
Злачыннае пазбаўленне жыцця каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
забо́йстваср. уби́йство, умерщвле́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забо́йства, ‑а, н.
Дзеяннепаводледзеясл. забіваць — забіць 1 (у 1 знач.); злачыннае пазбаўленне жыцця каго‑н. Тупыя расісты, чалавека-ненавіснікі пачыналі з тэрору, з масавых забойстваў.Шамякін.За забойства правакатара Саша Грынявіцкі быў асуджаны да пакарання смерцю.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Забойства 4/462
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́ЙСТВА,
наўмыснае або неасцярожнае пазбаўленне жыцця чалавека. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь адказнасць за З. настае з 14 гадоў. За наўмыснае З. пры абцяжваючых акалічнасцях (з карыслівымі матывамі, пры выкананні пацярпелым службовага або грамадскага абавязку, цяжарнай жанчыны, учыненае асабліва небяспечным рэцыдывістам ці асобай, якая раней была асуджана за наўмыснае З., і інш.) закон прадугледжвае доўгатэрміновае або пажыццёвае пазбаўленне волі або пакаранне смерцю. Законам прадугледжана крымін. адказнасць за З., учыненае ў стане моцнага душэўнага хвалявання, выкліканага неправамернымі паводзінамі пацярпелага, пры перавышэнні межаў неабходнай абароны і па неасцярожнасці, пазбаўленнем волі да 5 гадоў або папраўчыя работы на тэрмін да 2 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
забо́йстван. Mord m -(e)s, -e, Ermórdung f -, -en;
наўмы́снае забо́йства héimtückischer Mord, Méuchelmord m; vórsätzlicher Mord;
забо́йства з мэ́тай рабу́нку [грабяжу́] юрыд. Ráubmord m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сараеўскае забойства 8/404
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ЕЎСКАЕ ЗАБО́ЙСТВА,
забойства наследніка аўстр. прастола эрцгерцага Франца Фердынанда 28.6.1914 у г.Сараева (Боснія). Здзейснена членамі тайнай групы сербскай нац. арг-цыі «Маладая Боснія» на чале з Г.Прынцыпам і Д.Ілічам. План забойства распрацавала з ведама сербскага ўрада блізкая да сербскага ген. штаба тайная арг-цыя «Аб’яднанне або смерць» («Чорная рука»), Франц Фердынанд, разам з жонкай, быў застрэлены Прынцыпам у час руху па вуліцах Сараева, куды ён прыбыў для кіраўніцтва манеўрамі аўстра-венг. арміі. Іліч і 2 інш. члены тэрарыст. групы пакараны смерцю, Прынцып (як непаўналетні) асуджаны на 20 гадоў катаргі (памёр у турме). С.з. было выкарыстана Аўстра-Венгрыяй і Германіяй як падстава для ваен. нападу на Сербію, што стала пачаткам 1-й сусв. вайны.