жы́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жы́чка жы́чкі
Р. жы́чкі жы́чак
Д. жы́чцы жы́чкам
В. жы́чку жы́чкі
Т. жы́чкай
жы́чкаю
жы́чкамі
М. жы́чцы жы́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жы́чка ж., обл. ле́нточка (красного цвета)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Чырвоная істужка. [Стафан] паспеў яшчэ да вячэры прыбрацца.. і нават новую чырвоную жычку прыладзіў да каўняра сарочкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖЫ́ЧКА (Хведар Дзмітрыевіч) (н. 20.3.1927, пас. Марс Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1959). Служыў на флоце, працаваў у прэсе, у выд-вах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура», у 1972—76 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1947. Паэтызуе рамантыку марской службы, працу, хараство роднай прыроды (зб. «Стой на вахце, сэрца», 1961, «Настой», 1968, «Абрус», 1985, і інш.). У вострасюжэтных апавяданнях і аповесцях для дзяцей раскрывае сталенне характару юнага героя («Каштанавы «Масквіч», 1959, «Піфагоравы штаны», 1961, «Зброю бяруць сыны», 1964, «Дзе растуць бяссмертнікі», 1967, «Букет вяргіняў», 1970, «Дзень будзе ясны», 1981). На бел. мову пераклаў многія творы чэш., польскіх і славацкіх пісьменнікаў, драму Л.Украінкі «Лясная песня», аповесці М.Алейніка «Леся», Б.Ногейла «Паводка» і інш.

Тв.:

Абеліск. Мн., 1973;

Карэц калодзежнай вады. Мн., 1983;

Абдымкі сонца. Мн., 1988;

Сонца скача па траве. Мн., 1989.

т. 6, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жы́чка ж. grllfarbiges [tefrotes] Band

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жычка

Том: 10, старонка: 59.

img/10/10-059_0330_Жычка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Жы́чка ’чырвоная стужка’ (абл., ТСБМ). Рус. дыял. жи́чка ’ваўняная пража’, ’суровая нітка’, тул. жи́ча ’кайма, падшыўка’, перм., сіб., кур., пенз. ’чырвоны гарус’, укр. жи́чка ’чырвоная шарсцяная нітка’, ’шарсцяная ці шаўковая тасьма’, польск. życzka ’чырвоная стужка ці тасёмка’, балг. жичка ’нітка’ (Гераў). Параўн. славен. žica ’дрот’, серб.-харв. жи̏ца ’пасма, нітка, дрот, жыла’, балг. жѝца ’дрот’, разм. ’нітка’, дыял. ’сцябло гарбуза, кавуна і г. д.’, макед. жица ’нітка, дрот’, ’слой зямлі’, ’наследнік’. Прасл. *žika > *žica ’стужка, пасма, нітка’. Літ. gijà ’нітка ў аснове тканіны’, лат. dzija ’тс’, а таксама ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’, вед. jiya ’цеціва’, ст.-іран. ǰiyā ’жыла’, грэч. βιός ’лук’. Узыходзіць да таго ж і.-е. кораня, што жыла (гл.): *g​heiə‑, *g​hī‑ ’жыла, стужка’. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 57–58; БЕР, 1, 549; Брукнер, 669; Скок, 3, 679–680; Траўтман, 87. Корань g​hī‑ атрымаў у слав. ‑k‑ (Мейе, Études, 209) і трансфармаваўся ў *ži‑k‑; з памянш. суфіксам *‑ьk‑ атрымліваецца жычка (форм. žica мае ‑c‑ па бадуэнаўскай палаталізацыі). Аб прасл. *žica ў суч. слав. мовах гл. Чумакова, Совещание по ОЛА (Ужгород, 25–28 сентября 1973 г.). Тезисы докладов. М., 1973, 80–82. Значэнне ’чырвоная стужка’ ў бел., укр., польск. сфарміравана, відаць, не незалежна, не выключана, што распаўсюджана з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жычка Хв. Дз. 4/207, 453; 6/320, 392; 7/272, 552; 9/352; 10/126, 442; 12/575, 576

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ле́нточка ж., уменьш. сту́жачка, -кі ж.; (в косе) жы́чка, -кі ж., касні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцёжка (стёжка) ’стужка, жычка’ (Растарг.), сце́жка ’завязка’ (Мат. Гом.), сцёнжка ’стужка’ (нараўл., Арх. ГУ), сцёнчка ’тс’ (пруж., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стіо́(н)жка ’тс’ (Шымк. Сл.). Ад сцягваць, сцягнуць, адаптаванае да польск. wstęga, wstążka ’тс’ (гл. стужка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)