жыццё́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
жыццё́ва - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыццёва нареч. жи́зненно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыццёва-непасрэ́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыццёва-непасрэ́дны жыццёва-непасрэ́дная жыццёва-непасрэ́днае жыццёва-непасрэ́дныя
Р. жыццёва-непасрэ́днага жыццёва-непасрэ́днай
жыццёва-непасрэ́днае
жыццёва-непасрэ́днага жыццёва-непасрэ́дных
Д. жыццёва-непасрэ́днаму жыццёва-непасрэ́днай жыццёва-непасрэ́днаму жыццёва-непасрэ́дным
В. жыццёва-непасрэ́дны (неадуш.)
жыццёва-непасрэ́днага (адуш.)
жыццёва-непасрэ́дную жыццёва-непасрэ́днае жыццёва-непасрэ́дныя (неадуш.)
жыццёва-непасрэ́дных (адуш.)
Т. жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́днай
жыццёва-непасрэ́днаю
жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́днымі
М. жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́днай жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жи́зненно нареч. жыццёва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

vitals [ˈvaɪtlz] n. pl. the vitals anat., dated or joc. жыццёва ва́жныя о́рганы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэаніма́цыя, ‑і, ж.

Сукупнасць мерапрыемстваў па ажыўленню чалавека, які знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, аднаўленне раптоўна страчаных або парушаных у выніку няшчасных выпадкаў, захворванняў і ўскладненняў функцый жыццёва важных органаў.

[Ад лац. reanimatio — ажыўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАТЭІ́ДЫ (ад прата... + грэч. eidos выгляд),

складаныя бялкі, утвораныя з простых бялкоў (пратэінаў) і прастэтычных груп. У залежнасці ад хім. прыроды прастэтычнай групы падзяляюць на нуклеапратэіды, глікапратэіды, ліпапратэіды, фосфапратэіды і інш. Да П. адносяцца многія ферменты. Выконваюць пластычныя, ферментатыўныя, гарманальныя і інш. жыццёва важныя функцыі.

т. 13, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vital [ˈvaɪtl] adj.

1. (to, for) істо́тны, надзённы; неабхо́дны, ва́жны;

It is vital that… Важна, што…;

of vital importance жыццёва ва́жна;

a vital question найважне́йшае пыта́нне;

play a vital role (і)гра́ць гало́ўную ро́лю

2. fml энергі́чны, жывы́, дынамі́чны;

a vital personality чалаве́к, по́ўны эне́ргіі

3. жыццёвы;

vital organs жыццёва ва́жныя о́рганы;

vital functions жыццядзе́йнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЛО́КУС (лац. locus месца),

месцазнаходжанне пэўнага гена на генетычнай або цыталагічнай карце храмасомы. Адлегласць паміж генамі вымяраецца ў адзінках красінговера (марганідах). Храмасома падзяляецца на кароткае і доўгае плячо; кожнае плячо падзяляюць на раёны, якія нумаруюць ад цэнтрамеры. Складаны Л. утвараецца цесна счэпленымі, незалежна дзеючымі генамі. Вітальны Л. — сукупнасць жыццёва важных генаў, пры элімінацыі або мутацыі якіх узнікае смяротны (лятальны) вынік.

Р.​Г.​Заяц.

т. 9, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

валі́н

(англ. valine)

адна з жыццёва неабходных амінакіслот, якая ўваходзіць у склад бялкоў і ўплывае на рост, функцыяніраванне нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)