жыццяра́дасны, -ая, -ае.

Які радуецца жыццю, не ведае тугі.

Ж. чалавек.

Жыццярадасная натура.

|| наз. жыццяра́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыццяра́дасны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыццяра́дасны жыццяра́дасная жыццяра́даснае жыццяра́дасныя
Р. жыццяра́даснага жыццяра́даснай
жыццяра́даснае
жыццяра́даснага жыццяра́дасных
Д. жыццяра́даснаму жыццяра́даснай жыццяра́даснаму жыццяра́дасным
В. жыццяра́дасны (неадуш.)
жыццяра́даснага (адуш.)
жыццяра́дасную жыццяра́даснае жыццяра́дасныя (неадуш.)
жыццяра́дасных (адуш.)
Т. жыццяра́дасным жыццяра́даснай
жыццяра́даснаю
жыццяра́дасным жыццяра́даснымі
М. жыццяра́дасным жыццяра́даснай жыццяра́дасным жыццяра́дасных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыццяра́дасны жизнера́достный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыццяра́дасны, ‑ая, ‑ае.

Які радуецца жыццю, любіць яго. Прыборны быў вясёлы, жыццярадасны чалавек. Рэдка якая няўдача засмучала яго. Шамякін. Марылька гэтакая была жыццярадасная, гэтакая вясёлая. Чорны. // Які выражае жыццярадаснасць; вясёлы. Смех, вясёлыя галасы, шорганне ног, музыка, лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў — усё злівалася ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію. Хадкевіч. Вясёлы і жыццярадасны твар Ілонкі раптам спахмурнеў, як быццам на яснае сонца набегла воблачка. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццяра́дасны lébensfroh, lébenslustig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жизнера́достный жыццяра́дасны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сангвіні́чны, -ая, -ае.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.

С. тэмперамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнакро́ўны, -ая, -ае.

1. Які вылучаецца паўнакроўнасцю (у 2 знач.).

П. мужчына.

2. перан. Актыўны, змястоўны, жыццярадасны.

Паўнакроўнае жыццё.

|| наз. паўнакро́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыцця... (гл. жыцце...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «жыцце...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб, жыццярадасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«СТРЫКА́Ч»,

бел. нар. танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Танец вясёлы, жыццярадасны. Выконваўся ў летні час на вечарынках дзяўчатамі пры ўдзеле юнака, якога называлі «стрыкачом». Юнак, нібы нарваўшы крапівы, «стрыкаў» ёю дзяўчат — бегаў за імі прыпяваючы. Танец шырока вядомы на Віцебшчыне. Сцэнічны варыянт створаны ў 1977 балетмайстрам І.​Серыкавым.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 15, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)