жы́х
выклічнік
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
маржы́ха, -і, ДМ -жы́се, мн. -і, -жы́х, ж.
1. гл. морж.
2. Самка маржа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старажы́ха, -і, ДМ -жы́се, мн. -і, -жы́х, ж. (разм.).
1. Жонка стоража.
2. Жанчына, якая працуе вартаўніком.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
морж, маржа́, мн. маржы́, маржо́ў, м.
1. Буйная марская млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі.
2. перан. Чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах (разм.).
Секцыя маржоў.
|| ж. маржы́ха, -і, ДМ -жы́се, мн. -і, -жы́х (да 2 знач.; разм.).
|| прым. маржо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Маржовая скура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жах 1, ‑у, м.
1. Моцны страх да знямення. Хрысціна знямела ад жаху. Васілевіч. Дзяўчына ўпершыню ўгледзела смерць. Яе ахапіў такі жах, што яна хацела крыкнуць, але не магла. Гурскі.
2. звычайна чаго. Трагічнасць, бязвыхаднасць. — Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць. Бачыла. // звычайна мн. (жа́хі, ‑аў). Трагічная з’ява, страшнае здарэнне. Жахі вайны. □ За тыя дні, пакуль .. [Рыгора] не выклікалі на допыт, ён наслухаўся гэтакіх жахаў, што валасы дыбка станавіліся. Сабаленка.
3. у знач. вык. Жахліва (у 2 знач.), страшна (пра тое, што непрыемна здзіўляе). — Што я ўбачыў дома — гэта жах. .. [Маці] ледзьве стаіць на нагах і нічога не бачыць. Чорны.
4. у знач. прысл. Разм. Вельмі, незвычайна. — Як хочаце, дзяўчаткі, а я — дахаты. Не абедала яшчэ, есці хачу — жах! — адказала .. [Марынка]. Хадкевіч. / Са словамі «як», «які»: жах як, жах які. Жах як далёка. // У спалучэнні са словам «колькі» азначае: вельмі многа. Жах колькі снегу.
•••
Даць жаху гл. даць.
жах 2, выкл.
1. Ужываецца як гукаперайманне для абазначэння шорхання, удару і пад. На шырокім прасторы светла-жоўтага жытняга поля чуваць шорханне. — Жых-жах, жых-жах, — гутараць сярпы з цвёрдымі сцёбламі. Бядуля.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова жа́хнуць, жа́хнуцца і жа́хаць, жа́хацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жы́хар. Рус. смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк. жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус. жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымець — грамыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус. жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
све́жы в разн. знач. све́жий;
с. хлеб — све́жий хлеб;
~жая ры́ба — све́жая ры́ба;
~жае паве́тра — све́жий во́здух;
с. след — све́жий след;
~жая бялі́зна — све́жее бельё;
с. вы́гляд тва́ру — све́жий вид лица́;
~жыя наві́ны — све́жие но́вости;
с. чалаве́к — све́жий челове́к;
~жыя сі́лы — све́жие си́лы;
◊ пада́нне ~жае, але паве́рыць ця́жка — свежо́ преда́ние, а ве́рится с трудо́м;
па ~жых сляда́х — по све́жим следа́м;
на ~жую галаву́ — на све́жую го́лову;
на ~жую па́мяць — на све́жую па́мять;
на ~жае во́ка — на све́жий глаз;
~жая капе́йка — све́жая копе́йка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)