жыро́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. жыро́ жыро́
Р. жыро́ жыро́
Д. жыро́ жыро́
В. жыро́ жыро́
Т. жыро́ жыро́
М. жыро́ жыро́

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыро́, нескл., н.

Перадатачны надпіс па вэксалі, чэку і пад.

[Іт. giro.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыро́

(іт. giro)

1) тое, што і індасамент;

2) від безнаяўных разлікаў у краінах Захаду (жыраразлікі) праз разліковыя чэкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жыро́

(іт. giro)

1) від безнаяўных разлікаў праз разліковыя чэкі;

2) тое, што і індасамент.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Жыро А. 2/285

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

giro [ˈdʒaɪrəʊ] n. finance жыро́, жыраразлі́кі (від безная́ўных разлі́каў праз разліко́выя чэ́кі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

żyro

н. эк. жыро

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Gro ['ʒi:-] n -s, -s камерц. жыро́, перада́тачны на́дпіс (на вэксалі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАСАБЛА́НКСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1943,

нарада прэзідэнта ЗША Ф.​Рузвельта, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У.​Чэрчыля і вышэйшых ваен. кіраўнікоў абедзвюх краін па распрацоўцы сумеснай палітыкі і стратэгіі ў ходзе 2-й сусв. вайны. Адбылася 14—24.1.1943 у г. Касабланка (Марока). Абмеркаваны перспектывы ваен. аперацый саюзнікаў на 1943, дасягнута дамоўленасць пра высадку саюзных войск у Сіцыліі з наступным развіццём баявых дзеянняў супраць фаш. Італіі (пасля завяршэння кампаніі ў Паўн. Афрыцы), прыняты план сумесных ваен. аперацый у Паўн. Бірме (прадугледжваў выгнанне яп. войск з Рангуна), разгледжаны пытанні аб франц. калан. адміністрацыі ў Паўн. Афрыцы (абмяркоўваліся пры ўдзеле запрошаных франц. генералаў Ш. дэ Голя і А.​Жыро), аб пазіцыі Турцыі ў вайне, аб лёсе калоній у пасляваен. перыяд і інш. На выніковай прэс-канферэнцыі 24.1.1943 Рузвельт падкрэсліў, што саюзнікі будуць весці вайну супраць Германіі, Італіі і Японіі да іх безагаворачнай капітуляцыі.

т. 8, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)