ЖЫГУ́ЧЫЯ, кнідарыі (Cnidaria),

тып кішачнаполасцевых. 4 кл.: гідроідныя, сцыфоідныя, каралавыя паліпы і выкапнёвыя кануляты (Conulata). Каля 9 тыс. сучасных і 20 тыс. вымерлых відаў.

Пашыраны ва ўсіх морах. Ёсць прэснаводныя віды (гідры), у т.л. на Беларусі.

Адзінкавыя або каланіяльныя арганізмы. 2 жыццёвыя формы: прымацоўваюцца да субстрату (паліпы) або плаваюць (медузы). Цела з 2 слаёў — эктадэрмы і энтадэрмы. Паміж імі студзяністападобная мезаглея. У эктадэрме ёсць жыгучыя клеткі. Большасць раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое і бясполае. Кормяцца беспазваночнымі.

т. 6, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жыгучыя палачкі 5/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жыгучыя клеткі 4/435; 7/118; 11/524

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫГУ́ЧЫЯ КЛЕ́ТКІ, крапіўныя клеткі, нематацыты, кнідацыты,

клеткі ў покрыўным эпітэліі і ў энтадэрме большасці кішачнаполасцевых, якія выконваюць функцыі нападзення на здабычу, яе ўтрымання і абароны ад ворагаў. Складаюцца з танкасценнай капсулы (нематацысты, кнідацысты), у поласці якой знаходзіцца спіральна закручаная ніць з пераважна ядавітай вадкасцю. На вонкавай паверхні клеткі ёсць нерухомы адчувальны валасок — кнідацыль, дакрананне да якога выклікае раздражненне Ж.к. і выкідванне жыгучай ніці. Укол ніці паралізуе і выклікае гібель дробнай, зрэдку болевы ацёк буйной жывёлы. Пасля выкідвання ніці Ж.к. гінуць.

т. 6, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жыгу́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыгу́чы жыгу́чая жыгу́чае жыгу́чыя
Р. жыгу́чага жыгу́чай
жыгу́чае
жыгу́чага жыгу́чых
Д. жыгу́чаму жыгу́чай жыгу́чаму жыгу́чым
В. жыгу́чы (неадуш.)
жыгу́чага (адуш.)
жыгу́чую жыгу́чае жыгу́чыя (неадуш.)
жыгу́чых (адуш.)
Т. жыгу́чым жыгу́чай
жыгу́чаю
жыгу́чым жыгу́чымі
М. жыгу́чым жыгу́чай жыгу́чым жыгу́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыгу́чы

прыметнік, адносны

стрека́тельный биол. жыгу́чы;

стрека́тельные о́рганы жыгу́чыя о́рганы;

стрека́тельные кле́тки жыгу́чыя кле́ткі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕМАТАЦЫ́ТЫ,

гл. Жыгучыя клеткі.

т. 11, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жыгу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Колючы, пякучы (пра клеткі — органы абароны і нападу кішачнаполасцевых жывёл). Жыгучыя клеткі.

2. Разм. Пякучы. Жыгучая крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нематацысты, гл. Жыгучыя клеткі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)