жывё́лка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жывё́лка жывё́лкі
Р. жывё́лкі жывё́лак
Д. жывё́лцы жывё́лкам
В. жывё́лку жывё́лак
Т. жывё́лкай
жывё́лкаю
жывё́лкамі
М. жывё́лцы жывё́лках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жывёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Памянш. да жывёла (у 1 знач.); невялічкая жывёла. Вада адышла ад берага і пакінула на дне шмат жывёлак. Маўр.

2. Ласк. да жывёла (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯРО́ЗКА (сапр. Бэта) Генрык, бел. святар. Родам з-пад Сухаволі Сакольскага пав. (Беласточчына). У 1920-я г. рэктар духоўнай семінарыі ў Ломжы. Папулярызаваў пчалярства, якое лічыў адным са сродкаў паляпшэння дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на бел. мове брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысці дае многа», у якой змясціў чарцяжы вулля, апісаў віды работ пчаляра ў залежнасці ад пораў года.

І.У.Саламевіч.

т. 3, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)