Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Журавічы (в.) 1/211 (к.); 4/426; 5/447 (к.); 9/18 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ВІЧЫ, Старыя Журавічы,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Гутлянка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 102 км ад Гомеля. 968 ж., 396 двароў (1997).
Вядомыя з канца 16 ст. як маёнтак у Рэчыцкім пав.ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі. У 1784 мяст. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. У канцы 19 ст. за 3 км ад Ж. узнікла вёска пад назвай Новыя Ж. У 1886—2179 ж, Ільінская царква, касцёл, сінагога, 2 гарбарныя майстэрні, штогод 4 кірмашы. У 1894 адкрыты школа, лячэбніца, аптэка, у 1905 — нар. вучылішча. З 1905 мяст. Рагачоўскага пав., 3200 ж. З 1924 цэнтр сельсавета. З 15.7.1935 мястэчка, з 27.9.1938 вёска. У 1924—31, 1935—56 цэнтр Журавіцкага раёна. З 14.8.1941 да 25.11.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ж. і раёне 2477 чал., вёску двойчы (1941, 1943) часткова спалілі. У 1971 у Ж. 1417 жыхароў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДСКІ Рыгор Мікітавіч, бел. іканапісец 18 ст., майстар насценнай размалёўкі. З сялян в. Папова Гара Магілёўскай губ. (цяпер г.п. Красная Гара Бранскай вобл., Расія). Размалёўваў цэрквы, пісаў абразы для іканастаса царквы ў в. Папова Гара («Спас Уседзяржыцель» і інш.). У 1783 стварыў іканастас Ільінскай царквы ў в.Журавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. (знішчаны ў 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і ў 1935—56. Утвораны 17.7.1924 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. Цэнтр — в.Журавічы. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Пл. 635 км², нас. 33 755 чал. (1935); 189 нас. пунктаў. Скасаваны 8.7.1931, яго тэр. перададзена ў Быхаўскі, Кармянскі, Прапойскі і Рагачоўскі р-ны. 5.4.1935 Доўскі раён перайменаваны ў Ж.р. З 26.5.1935 падзяляўся на 14 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956, тэр. далучана да Быхаўскага і Рагачоўскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІН Уладзімір Міхайлавіч (н. 14.2.1947, в.Журавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне скурных і венерычных хвароб. Д-рмед.н., праф. (2001). Скончыў Віцебскі мед.ун-т (1971). Навук. працы па патагенезе і тэрапіі нейрадэрматозаў, псарыязе, інфекцыях, якія перадаюцца пры палавых кантактах.
Тв.:
Дерматология. Мн., 1999;
Оксидат торфа (ОТ) в терапии крупнобляшечных и диффузных форм псориаза // Вестн. фармации. 2000. Вып. 1—2;
Иммуноориентированная терапия хронического урогенитального хламидиоза // Дерматовенерология на рубеже третьего тысячелетия. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Барыс Міронавіч (н. 20.3.1930, в.Журавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1995). Бацька С.Б.Шапіры. Скончыў Гомельскі педінстытут (1953). Настаўнічаў. З 1963 старшыня калгаса ў Любанскім р-не. У 1973—2002 заг. сектара, заг. аддзела Бел.НДІагр. эканомікі. Навук. працы па праблемах с.-г. вытв-сці, рэфармавання АПК Беларусі.
Тв.:
Резервы эффективности использования техники. Мн., 1980;
Организация труда в условиях индустриализации сельскохозяйственного производства. Мн., 1982;
Коллективный подряд в агропромышленном комплексе. Мн., 1985;
Коллективный подряд и арендные отношения в сельском хозяйстве. Мн., 1989;
Агропромышленный комплекс в условиях перехода к рынку. Мн., 1997 (у сааўт.);
Основные направления реформирования сельскохозяйственных предприятий // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1999. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКА-РЭ́ЧЫЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск Беларускага фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 10—30.11.1943 у Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць гомельска-рэчыцкую групоўку праціўніка, вызваліць міжрэчча Сажа і Дняпра, заняць зручныя пазіцыі на зах. беразе Дняпра. Удзельнічалі 3, 11, 48, 50, 61, 63, 65 і 16-я паветр. арміі. Ім процістаялі 2-я, частка сіл 9-й і 4-й ням. армій групы армій «Цэнтр», пазней 7 пях. дывізій і брыгада СС. У ходзе аперацыі сав. войскі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Палескай, Гомельскай і Магілёўскай абл. вызвалілі Рэчыцу (18 ліст.), фарсіравалі Бярэзіну, вызвалілі Прапойск, Карму, Журавічы (25—26 ліст.), Гомель (26 ліст.). У выніку аперацыі злучэнні Бел. фронту прарвалі абарону праціўніка ў паласе шырынёю 100 км, прасунуліся на 130 км, стварылі пагрозу паўд. флангу групы армій «Цэнтр» і не далі магчымасці нанесці контрудар па злучэннях 1-га Укр. фронту. 23 часцям і злучэнням нададзена ганаровае найменне «Гомельскіх», 22 — «Рэчыцкіх».