жураві́ны, -ві́н, адз. журавіна, -ы, ж.

Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, што расце на мохавых балотах, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. жураві́навы, -ая, -ае і жураві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жураві́ны, -ві́н

1. только мн., бот. (о растении) клю́ква ж.;

2. собир. клю́ква;

збіра́ць ж. — собира́ть клю́кву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жураві́ны, ‑він; адз. журавіна, ‑ы, ж.

1. Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, якая расце на мохавых балотах.

2. зб. Чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны. На бліжнім балоце жанчыны збіраюць журавіны і брусніцы — восеньскія ягады. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Журавіны 3/66; 4/426

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРАВІ́НЫ (Oxycoccus),

род кветкавых раслін сям. верасовых. 4 віды. Пашыраны ў халодных і ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: Ж. балотныя (O. palustris) і драбнаплодныя (O. microcarpus). Растуць пераважна на сфагнавых балотах, нярэдка ўтвараюць зараснікі. У шэрагу раёнаў Беларусі створаны спецыялізаваныя заказнікі-журавіннікі. У культуры вырошчваюць Ж. буйнаплодныя (O. macrocarpus), інтрадукаваныя з Паўн. Амерыкі.

Шматгадовазялёныя паўкусты і кусцікі 3 тонкім, доўгім (даўж. больш за 1 м), разгалінаваным сцяблом. якое сцелецца, і дробным чаргаваным суцэльным скурыстым лісцем. Кветкі двухполыя, дробныя, ружовыя, на доўгіх кветаножках, па 1—6 у парасонападобных суквеццях. Плод — цёмна-чырв. ягада. Ягады маюць лімонную, бензойную і інш. к-ты, пекціны, гліказід вакцыніін, вітаміны C і P. Захоўваюцца доўгі час, шырока выкарыстоўваюцца ў харч. і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Лек., харч., кармавыя, вітамінаносныя і меданосныя расліны.

Г.У.Вынаеў.

Журавіны балотныя.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жураві́ны мн. Mosbeeren pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жураві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жураві́на жураві́ны
Р. жураві́ны жураві́н
Д. жураві́не жураві́нам
В. жураві́ну жураві́ны
Т. жураві́най
жураві́наю
жураві́намі
М. жураві́не жураві́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

cranberry [ˈkrænbəri] n. жураві́ны; жураві́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вясну́шкіжуравіны (вясенні збор)’ (Касп.), рус. уладз. веснушка ’падснежныя журавіны’, уладз. весну́шкижуравіны’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе суф. ‑ушк‑а (< ‑ux‑a) ад вясна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mosbeere f -, -n pl жураві́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)