Жура́ ’цура’ (Шат.), ’кісель’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. пск. жура ’нешта кіслае’. Гл. жур.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Жу́рка ’пэўныя гатункі негустой стравы’ (Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’гнаявая жыжка’ (Сл. паўн.-зах.). Памянш. ад жура, жур. Для другога значэння параўн. чэш. žur ’гразь у вадаёме, асадак’ (Малько, Географическая терминология чешского и словацкого языков, 1974, с. 94).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Журба́ 1 ’смутак’. Рус. дыял. паўд., дан., сарат., амур. журба́ ’смутак, клопат’, укр., журба́, жур, жура́ ’смутак’, славен. žûrba ’паспешнасць, руплівасць’, серб.-харв. жу̀рба ’паспешнасць’. Ст.-рус. журба ’дакаранне’ (у Бярынды, 1627). Утворана з суфіксам ‑ьba ад дзеяслова журыць, журыцца (гл.), відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове, паколькі ў паўд.-слав. слоў іншыя значэнні.
Журба́ 2 ’гнаявая жыжка’ (Сл. паўн.-зах.). Кантамінацыя жур, журка (гл.) з жабурынне (гл.), жабура.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)