Жижка М. В. 8/625; 10/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жы́жка1 ’кроў’ (Жд. 1). Рус. жи́жка, бранск., кур., варонеж., арл., тул., смал. ’вадкасць’, смал. ’кроў’. Памянш. суфікс ‑ка ад наз. жыжа1 (гл.)

Жы́жка2 ’крапіва’ (Жд. 2). Укр. дзіцяч. жи́жка ’ўсё гарачае і пякучае’ (Грынч.), палес. жи́жка, жі́жка ’крапіва’. Ад кораня дзеяслова жыгаць ’апякаць’ з суфіксам ‑к‑a і марфаналагічным чаргаваннем г/ж. Параўн. і жыжа2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛЕ́НАЎ (Lenau) Нікалаўс [сапр. Німбш Эдлер фон Штрэленаў

(Niembsch Edler von Strehlenau) Франц; 13.8.1802, г. Ленаўхейм, Румынія — 22.8.1850], аўстрыйскі паэт-рамантык. Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім ун-тах. Паводле сац.-філас. накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана і Г.Гейнэ. Паэт. зб-кі «Вершы» (1832),

«Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамант. сімволікай, блізкасцю да ням. і венг. нар. паэзіі. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэв. змен. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.​Баршчэўскі.

Тв.:

Бел. пер. — Зірні ў паток: Вершы, паэмы. Мн., 1991;

Рус. пер. — Стихотворения. Ян Жижка: Поэма. М., 1956;

У кн.: Золотое сечение: Австрийская поэзия XIX—XX вв. в рус. переводах. М., 1988.

Г.​В.​Сініла.

т. 9, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЖКА ((Žizka) Ян) (каля 1360, Троцнаў, Чэхія — 11.10.1424),

чэшскі нац. герой, палкаводзец перыяду гусіцкіх войнаў. З дробнай шляхты. У 1406—09 удзельнічаў у паўстанцкай вайне супраць паноў у Паўд. Чэхіі. З 1409 на службе ў польск. караля Ягайлы; прымаў удзел у Грунвальдскай бітве 1410. У 1414 пры двары Вацлава IV. Адзін з кіраўнікоў паўстання жыхароў Новага Месца ў Празе 30.7.1419. Першыя перамогі атрымаў у пач. 1420 каля Некаміржа і Судамержа. Вызначыўся 14.7.1420 пры абароне Віткавай гары каля Прагі. Са снеж. 1420 першы гетман табарытаў. На Часлаўскім сейме 1.6.1421 выбраны ў ліку 20 правіцеляў Чэшскай зямлі. Выразнік інтарэсаў дробнай шляхты і мяшчан-гусітаў, падтрымліваў «Чатыры пражскія артыкулы». У ліп. 1421 пры аблозе замка Рабі Ж. страціў зрок. У час 3-га крыжовага паходу супраць гусіцкай Чэхіі ў 1422 разбіў ням. войска каля Кутна-Горы і Нямецкі-Броду. У пач. 1423 парваў з радыкальнымі табарытамі і заснаваў ва Усх. Чэхіі Малы Табар. 7.6.1424 разбіў войска пражан і паноў каля Малешава. Памёр ад чумы ў час аблогі г. Пршыбіслаў.

Літ.:

Ревзин Г.И. Ян Жижка. [М.], 1952;

Мацек Й. Табор в гуситском революционном движении: Пер. с чеш. Т. 2. М., 1959;

Озолин А.И. Бюргерская оппозиция в гуситском движении: Соц.-полит. требования. Саратов, 1973.

Дз.​М.​Чаркасаў.

Я.​Жыжка. З карціны мастака Р.​Бема.

т. 6, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)