ЛЕ́НАЎ (Lenau) Нікалаўс [сапр. Німбш Эдлер фон Штрэленаў
(Niembsch Edler von Strehlenau) Франц; 13.8.1802, г. Ленаўхейм, Румынія — 22.8.1850], аўстрыйскі паэт-рамантык. Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім ун-тах. Паводле сац.-філас. накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана і Г.Гейнэ. Паэт. зб-кі «Вершы» (1832),
«Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамант. сімволікай, блізкасцю да ням. і венг. нар. паэзіі. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэв. змен. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел. пер. — Зірні ў паток: Вершы, паэмы. Мн., 1991;
Рус. пер. — Стихотворения. Ян Жижка: Поэма. М., 1956;
У кн.: Золотое сечение: Австрийская поэзия XIX—XX вв. в рус. переводах. М., 1988.
Г.В.Сініла.
т. 9, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)