Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жаўту́хаж., мед., разг. желту́ха
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жаўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
Жоўтая афарбоўка скуры, слізістых абалонак і вочных склераў, якая бывае пры хваробах печані жоўцевых шляхоў і інш. //Разм. Хвароба якая выклікае такі стан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жаўтуха 4/411
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТУ́ХА,
жаўтушная афарбоўка склер, скуры, слізістых абалонак; сіндром захворванняў з парушэннем білірубінавага абмену. Назіраецца пры хваробах печані (гл.Гепатыт інфекцыйны), жоўцевых шляхоў (гл.Жоўцекамянёвая хвароба і інш. механічныя Ж.), крыві (гл.Гемалітычная хвароба нованароджаных і інш. гемалітычныя Ж.), пры некат. фізіял. станах, ад павышанага назапашвання ў крыві і ў тканках жоўцевага пігменту — білірубіну. Жаўтуха нованароджаных — жаўтушная афарбоўка скуры і слізістых абалонак у дзяцей да 4—5 тыдняў жыцця. Бывае ад парушэння звязвання білірубіну (фізіял. Ж.н.), ад узмоцненага распаду — гемолізу эрытрацытаў (гемалітычная хвароба нованароджаных), ад мех. затрымкі жоўці (прыроджанае недаразвіццё ці набытае звужэнне жоўцевывадных шляхоў), ад пашкоджання тканак печані. Лячэнне: выдаленне білірубіну з арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жаўту́хаж.мед. Gélbsucht f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Жаўту́ха1 ’жоўтая афарбоўка скуры, вочных склераў і г. д.; хвароба, што яе выклікае’. З рус.желтуха ’тс’ або паралельна з ім. Параўн. укр.жовтяниця. Сцяцко (Афікс. наз., 124) адзначае непрадуктыўнасць тыпу назваў хвароб, прычым краснуха, відаць, утворана там, дзе красн.‑ азначала ’чырвоны’, таму трэба лічыцца з рус. уздзеяннем. Параўн. іншую назву гэтай хваробы жаўтачка (< польск.). Шанскі (1, Ж, 282) лічыць желту́ха ўласна рус. утварэннем, а бел. < рус.
Жаўту́ха2 ’грыб зялёнка, Tricholoma flavovirens’ (Мат. Гом.), жовтушка ’нейкі ядомы грыб’ (камян., Жыв. сл., 188). Ад прыметніка жоўты (гл.) з суфіксамі ‑уха ці ‑ушка паводле пашыранай мадэлі назваў раслін, у тым ліку грыбоў (Сцяц., Афікс. наз., 124, 125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўтуха нованароджаных 4/411
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Інфекцыйная жаўтуха, гл. Боткіна хвароба
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)