Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жару́шнік, -ку м., бот. жеру́шник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жарушнік 4/410
- » - балотны 4/410 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРУ́ШНІК (Rorippa),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў: найб. вядомыя Ж. балотны (R. palustris), земнаводны, або вадзяны хрэн (R. amphibia), і лясны (R. sylvestris); зрэдку трапляюцца Ж. аўстрыйскі (R. austriaca), караткаплодны (R. brachycarpa) і распасцёрты (R. anceps). Растуць на вільготных лугах, балотах, па берагах рэк, азёр, канаў, у вадзе, як занесеныя — каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з разгалінаваным прамастойным ці прыўзнятым сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, у густых гронках. Плод — стручок або стручочак. Лек., меданосныя, харч. і кармавыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жару́шнік ’расліна Rorippa Scop’ (Кіс., 112). Рус.жеру́шник ’тс’. Параўн. рус., укр.жеру́ха, укр.жерлуха, рус.жерлюха ’расліна Nasturtium R. Br. або Lepidium sativum’, польск.żerucha ’Nasturtium’, чэш.řeřicha, ст.-чэш.žeřucha ’Lepidium; Nasturtium’, славац.žerucha ’Lepidium’. Паводле Махэка, чэш. слова ад кораня жэр‑ці (гл.) у сэнсе ’паліць, мець востры смак’. Даль (1, 536), відаць, дапускаў метатэзу жеруха — рѣжуха. Гэтыя версіі могуць быць дастасаваны і да жару́шнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́жыха крынічная ’буйміна; жыруха; ражуха крынічная’ (Cardamine amara L.)’ (Касп.). Рус.режу́ха, польск.rzeżucha ’буйміна’, чэш.řeřicha ’крэс-салата’, славац.roripa ’жарушнік, (Rorippa)’, літ.rėžiùkas ’кустоўнік’. Даль лічыць, што рус.режуха скажонае жеруха (Даль, 3, 1764), гл. далей жарушнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖА́РЫКАЎ (Іван Сямёнавіч) (н. 15.9.1921, в. Хацілавічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскую вет. акадэмію (1951). У 1957—91 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага (у 1968—88 дырэктар). Навук. працы па біял. асновах прафілактыкі паразітозаў с.-г. жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванні гною з выкарыстаннем радыебіял. метадаў.
Тв.:
Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. Мн., 1981 (у сааўт.);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд, Мн., 1990 (у сааўт);
Лекарственные средства и биологические препараты в ветеринарии. Мн., 1993 (разам з А.Е.Антаненкам, С.С.Ліпніцкім).