жагна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жагна́ю жагна́ем
2-я ас. жагна́еш жагна́еце
3-я ас. жагна́е жагна́юць
Прошлы час
м. жагна́ў жагна́лі
ж. жагна́ла
н. жагна́ла
Загадны лад
2-я ас. жагна́й жагна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жагна́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жагна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Уст.

1. Хрысціць крыжам каго‑, што‑н. Арцыбіскуп падыходзіць да апосталаў, жагнае іх і працягвае руку да кароны. Клімковіч.

2. Благаслаўляць. — Йдзі, сыночку, я жагнаю З ворагамі біцца... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жагна́ць разм. sgnen vt, bekruzigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жагна́ць

(польск. żegnać, ад ням. segnen)

1) хрысціць крыжам каго-н., што-н.;

2) благаслаўляць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Жагна́ць ’благаслаўляць’ (ТСБМ). Польск. żegnać, чэш. žehnati, славац. žehnať, в.-луж. žohnować, н.-луж. žognowaś, славен. žę́gnati, харв. žegnati ’благаслаўляць’ (Скок) (і ў розных мовах развітыя адсюль значэнні ’развітвацца’, ’дзякаваць’, ’выказваць жаданне’). Ст.-бел. жекгнати, жегнати ’тс’ з канца XV ст. (Булыка, Запазыч., 113–114). З польск. (зафіксавана ў канцы XIV ст. у значэнні ’чараваць’, з XV ст. ’благаслаўляць’; Рэчак), дзе (магчыма, праз чэш.) з ням. segnen (Брукнер, 664), дзе з ц.-лац. signare ’адзначаюць крыжам’ ад лац. signum ’знак’, ц.-лац. ’знак крыжа’ (Дудэн, 633). Літ. žegnóti (s) < польск. ці бел. (Фрэнкель, 1295).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражагна́цца ’перахрысціцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. przeżegnać się ’тс’ (там жа, 4, 76) < żegnać (гл. жагнаць), звычайна перажагнацца, гл. жагнаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sign

[saɪn]

1.

n.

1) знак -у m.

The four signs of the arithmetic operations — чаты́ры зна́кі арытмэты́чных дзе́яньняў

2) знак -у m., азначэ́ньне n.

A nod is a sign of agreement — Ківо́к галаво́й ёсьць зна́кам зго́ды

We talked to the deaf man by signs — З глухі́м чалаве́кам мы гавары́лі пры дапамо́зе зна́каў

3) на́дпіс -у m., шы́льда f., знак -у m.

The sign reads “Keep off the grass” — На́дпіс ка́жа: “Не хадзі́ць па траве́

4) прыкме́та f.

There are no signs of life about the house — Каля́ до́ма няма́ нія́кіх зна́каў жыцьця́

5) сьлед -у m., pl. сьляды́

signs of deer — сьляды́ казу́лі

6) Astron. знак задыя́ку

2.

v.t.

1) падпі́сваць (ліст, чэк)

2) піса́ць

Sign your initials here — Напішэ́це тут свае́ ініцыя́лы

3) запі́сваць, найма́ць

to sign a new player — наня́ць но́вага гульца́, падпіса́ўшы ўмо́ву

4) пака́зваць, азнача́ць, быць прыкме́тай

5) дава́ць знак

to sign assent — дава́ць знак на зго́ду

6) жагна́ць, хрысьці́ць кры́жам

7) зна́чыць, ме́ціць, ста́віць ме́тку

3.

v.i.

падпі́свацца

They signed for three years — Яны́ падпіса́лі на тры гады́ (кантра́кт, дамо́ўленасьць)

- sign away

- sign off

- sign on

- sign in

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)