Жабравыя артэрыі 1/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

жа́бравы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жа́бравы жа́бравая жа́бравае жа́бравыя
Р. жа́бравага жа́бравай
жа́бравае
жа́бравага жа́бравых
Д. жа́браваму жа́бравай жа́браваму жа́бравым
В. жа́бравы (неадуш.)
жа́бравага (адуш.)
жа́бравую жа́бравае жа́бравыя (неадуш.)
жа́бравых (адуш.)
Т. жа́бравым жа́бравай
жа́браваю
жа́бравым жа́бравымі
М. жа́бравым жа́бравай жа́бравым жа́бравых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пласціністажа́бравыя, ‑ых.

Клас малюскаў, якія замест жабраў маюць жабравыя пласцінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІ́ЛЫ-РЫ́БЫ, піларылападобныя,

піларылыя скаты (Pristiformes),

атрад храстковых рыб. 1 сям., 7 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Жывуць на мелкаводдзі, часам у рэках. Найб. вядомы піларыл звычайны, або піла-рыба (Pristis pectinatus).

Даўж. да 6 м, маса да 2,4 т. Цела пляскатае, жабравыя шчыліны на ніжнім баку. Рыла вельмі падоўжанае, сплошчанае, па абодвух яго баках зубападобныя нарасці (адсюль назва). Кормяцца бентасам, часам рыбай. Яйцажывародныя; нараджаюць да 20 малявак. Мясцовы аб’ект промыслу.

Да арт. Пілы-рыбы. Піларыл звычайны.

т. 12, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКРЫТАЖА́БРАВЫЯ, гіганцкія саламандры (Cryptobranchidae),

сямейства хвастатых земнаводных. Вядомы з міяцэну (25—7 млн. г. назад). 2 роды, 3 віды. Пашыраны ва Усх. Кітаі, Японіі і паўд.-ўсх. ч. Паўн. Амерыкі. Жывуць у рэках, горных ручаях. Кітайская (Andrias davidianus) і японская (A. japonicus) гіганцкія саламандры занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 1,8 м, маса да 70 кг. Цела пляскатае, галава вял., плазаватая, рот шырокі. На пярэдніх нагах па 4 пальцы, на задніх па 5. Хвост доўгі, сціснуты з бакоў. У дарослых захоўваюцца 2—4 жабравыя дугі. Кормяцца рыбай, земнаводнымі і воднымі беспазваночнымі. Азіяцкія віды амаль вынішчаны.

Да арт. Скрытажабравыя. Кітайская гіганцкая саламандра.

т. 14, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)