Еўфра́т

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Еўфра́т
Р. Еўфра́та
Д. Еўфра́ту
В. Еўфра́т
Т. Еўфра́там
М. Еўфра́це

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Еўфрат (р.) 1/164; 2/57; 4/395

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎФРА́Т,

араб. Шат-эль-Фурат, рака ў Турцыі, Сірыі і Іраку, самая вял. ў Зах. Азіі. Даўж. (ад вытоку р. Мурат) 3065 км, ад сутокаў рэк Мурат і Курасу 2700 км, пл. басейна 673 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Армянскага нагор’я. У верхнім цячэнні праразае хрыбты Армянскага нагор’я Малацья і Эргані ў вузкай цясніне, потым цячэ ў глыбокай даліне па пустынным плато Джэзірэ, у ніжнім цячэнні — па Месапатамскай нізіне. Пасля зліцця з р. Тыгр утварае р. Шат-эль-Араб, якая ўпадае ў Персідскі заліў. Гал. прытокі: Тахма, Гёксу (справа), Беліх, Хабур (злева), упадаюць у Е. у верхнім і сярэднім цячэнні; у Іраку да Е. падыходзяць толькі сухія даліны — вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля моцных дажджоў. Жыўленне снегава-дажджавое. Веснавое разводдзе і летняя межань. У ніжнім цячэнні рэчышча абвалавана ад разводдзяў. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Хіт (Ірак) 840 м³/с, у ніжнім цячэнні памяншаецца да 300—400 м³/с ад выпарэння і выкарыстання вады на арашэнне (уздоўж берагоў Е. на Месапатамскай нізіне — паласа аазісаў). Суднаходная да г. Хіт. На рацэ вадасховішча Кебан, Атацюрк (Турцыя), Эль-Асад (Сірыя). На Е. — гарады Бірэджык (Турцыя), Рака, Дэйрэз-Зор (Сірыя), Рамады, Эль-Фалуджа, Эль-Куфа, Эс-Самава, Эн-Насірыя (Ірак). Міжрэчча Е. і Тыгра — адзін са стараж. асяродкаў цывілізацыі, дзе знаходзіліся дзяржавы Асірыя, Вавілонія, Шумер; на беразе Е. быў размешчаны г. Вавілон.

т. 6, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Еўфра́т м. Éuphrat m - i -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Евфра́т р. Еўфра́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МУРА́Т (Murat), Усходні Еўфрат,

рака на У Турцыі, асноўная састаўляючая р. Еўфрат. Даўж. 670 км, пл. бас. каля 40 тыс. км². Пачынаецца на схілах масіву Аладаг, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне па Армянскім нагор’і. Веснавое разводдзе. Выкарыстоўваецца для арашэння. У ніжнім цячэнні вадасх. Кебан. На М. — г. Каракёсе.

т. 11, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Eufrat ~u

м. р. Еўфрат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КЕБА́Н,

вадасховішча ў Турцыі, на р. Еўфрат. Пл. 750 км², аб’ём 31 км³, даўж. 125 км. Створана ў 1976 з мэтай энергетыкі, суднаходства і інш.

т. 8, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРМЕ́НІЯ МАЛА́Я,

гістарычная вобласць у вярхоўях рэк Еўфрат, Лікус, Галіс. З яе тэр. звязана фарміраванне арм. народа і стараж.-арм. мовы. Уваходзіла ў дзяржаву Ахеменідаў. Пры Аляксандру Македонскім пад уладай македанян, з 322 да н.э. самаст. царства са сталіцай у г. Ані-Камах. З канца 2 ст. да н.э. належала Пантыйскай дзяржаве, пазней Рымскай імперыі.

т. 1, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕДЖЭ́Ф, Эн-Наджаф,

горад у Іраку, у даліне р. Еўфрат, на Пд ад Багдада. Адм. ц. мухафазы Неджэф. Засн. ў 2-й пал. 8 ст. Каля 300 тыс. ж. (1998). Гандл.-трансп. цэнтр на шляху ў Мекку і Медыну (Саудаўская Аравія). Адзін са свяшчэнных гарадоў мусульман-шыітаў, месца паломніцтва. Маўзалей-мячэць першага імама мусульман-шыітаў Алі і яго сыноў Хусейна і Абаса.

т. 11, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)