ЕРМАЛО́ВІЧ (Якуб) (Якаў Сідаравіч; 7.8.1910, в. Вяшэўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1987),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1959). Настаўнічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1929. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцей «Над Бярозай» (1960), «Душа чалавека» (1962), «Родная зямля» (1967), «Твар у твар» (1970), «След на зямлі» (1977). Асн. тэмы твораў — вайна, праца калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАЛО́ВІЧ (Лідзія Лукінічна) (н. 18.8.1936, в. Сужэнка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983), праф. (1984). Скончыла Ленінградскі ун-т (1962). У 1968—73 выкладала ў Бел.дзярж.тэхнал. ін-це. З 1973 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Даследуе праблемы ўліку і аналізу эфектыўнасці прамысл. вытв-сці.
Тв.:
Совершенствование экономического анализа эффективности производства. Мн., 1978;
Анализ эффективности хозяйственной деятельности промышленных предприятий. Мн., 1979;
Анализ финансово-хозяйственной деятельности предприятия. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАЛО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык і літаратуразнавец. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). У 1940—47 на пед. працы ва ўстановах нар. адукацыі, у 1948—57 у Маладзечанскім настаўніцкім ін-це і Маладзечанскім абл. ін-це ўдасканалення настаўнікаў. Пасля выхаду на пенсію па зроку (1957) пачаў займацца н.-д. дзейнасцю. Гал. тэмы — гісторыя Беларусі- 9—14 ст. і бел.л-ра. Даследуе пытанні засялення слав. плямёнамі Усх. Еўропы, этнагенез беларусаў, паліт. гісторыю стараж. зямель Беларусі (Полацкая, Тураўская, Навагрудская і інш.), праблемы ўзнікнення ВКЛ і інш.Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1992.
Тв.:
Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990;