Е́ГЕРСКАЯ СЛУ́ЖБА,

служба аховы паляўнічага дзярж. фонду. У асобных краінах ствараецца для нагляду за выкананнем правіл палявання і барацьбы з браканьерствам, правядзення выхаваўчай і тлумачальнай работы з паляўнічымі і насельніцтвам, уліку дзікіх жывёл, арганізацыі палявання і паляўніча-гасп. работ. Існуе Е.с. штатная і на грамадскіх пачатках. На Беларусі штатная Е.с. арганізавана ў паляўнічых і лесапаляўнічых гаспадарках. Участкі паляўнічых угоддзяў (егерскія абходы) замацоўваюцца за егерамі. На гэтых тэрыторыях егеры ажыццяўляюць ахову ўгоддзяў, звяроў і птушак, якія там жывуць, удзельнічаюць у арганізацыі палявання, правядзенні біятэхн. мерапрыемстваў і работ па ўліку колькасці паляўнічых жывёл.

т. 6, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

е́герскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. е́герскі е́герская е́герскае е́герскія
Р. е́герскага е́герскай
е́герскае
е́герскага е́герскіх
Д. е́герскаму е́герскай е́герскаму е́герскім
В. е́герскі (неадуш.)
е́герскага (адуш.)
е́герскую е́герскае е́герскія (неадуш.)
е́герскіх (адуш.)
Т. е́герскім е́герскай
е́герскаю
е́герскім е́герскімі
М. е́герскім е́герскай е́герскім е́герскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лейб-е́герскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лейб-е́герскі лейб-е́герская лейб-е́герскае лейб-е́герскія
Р. лейб-е́герскага лейб-е́герскай
лейб-е́герскае
лейб-е́герскага лейб-е́герскіх
Д. лейб-е́герскаму лейб-е́герскай лейб-е́герскаму лейб-е́герскім
В. лейб-е́герскі (неадуш.)
лейб-е́герскага (адуш.)
лейб-е́герскую лейб-е́герскае лейб-е́герскія (неадуш.)
лейб-е́герскіх (адуш.)
Т. лейб-е́герскім лейб-е́герскай
лейб-е́герскаю
лейб-е́герскім лейб-е́герскімі
М. лейб-е́герскім лейб-е́герскай лейб-е́герскім лейб-е́герскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАЛЯЎНІ́ЧЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ,

участкі паляўнічых угоддзяў са спец. рэжымам выкарыстання, вылучаныя для зберажэння каштоўных відаў дзікіх звяроў і птушак і стварэння спрыяльных умоў для іх размнажэння. На Беларусі існавалі ў 1960—2000. У П.з. забаранялася здабыча і адлоў звяроў і птушак, начны лоў рыбы ў месцах пражывання баброў і інш. прыбярэжных звяроў, выпас жывёлы ў раёнах цецеруковых такавішчаў і інш. месцах размнажэння жывёл, разбіўка палатак і раскладанне вогнішчаў. Для аховы П.з. стваралася егерская служба. На тэр. П.з. ажыццяўляліся біятэхн. мерапрыемствы па павелічэнні колькасці відаў паляўнічай фауны, вялася барацьба з ваўкамі і інш.

Э.​Р.​Самусенка.

т. 12, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)