дэфля́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэфля́цыя
Р. дэфля́цыі
Д. дэфля́цыі
В. дэфля́цыю
Т. дэфля́цыяй
дэфля́цыяю
М. дэфля́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэфля́цыя ж., фин., эк. дефля́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфля́цыя, ‑і, ж.

1. Змяншэнне колькасці папяровых грошай і банкнотаў, якія знаходзяцца ў абароце, з мэтай павысіць іх пакупную здольнасць.

2. Выдзіманне і шліфаванне горных парод мінеральнымі часцінкамі з дапамогай ветру.

[Ад лац. deflare — здзімаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэфляцыя (у эканоміцы) 4/372

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дэфляцыя (у геалогіі) 3/181; 4/367, 372; 11/471

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭФЛЯ́ЦЫЯ, развяванне,

разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру з наступным пераносам цвёрдых часцінак (часам на вял. адлегласці) і іх абточваннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях. У Беларусі бывае на асушаных тарфяна-балотных і мінер. глебах Палесся, часам у форме пылавых бур.

т. 6, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭФЛЯ́ЦЫЯ (ад позналац. deflatio выдзіманне) у эканоміцы, працэс стрымлівання росту грашовай масы шляхам зняцця часткі залішніх, у параўнанні з патрэбнасцямі грашовага абарачэння, папяровых грошай. Праводзіцца ў мэтах барацьбы з інфляцыяй шляхам павышэння падаткаў, скарачэння бюджэтных выдаткаў, стымулявання скарачэння крэдытаў, росту зберажэнняў і да т.п.

т. 6, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэфля́цыя ж. фін. Deflatin f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэфля́цыя

(лац. deflatio = здзіманне)

1) змяншэнне колькасці папяровых грошай, выпушчаных у перыяд інфляцыі, каб павысіць іх пакупную здольнасць;

2) выдзіманне і шліфаванне горных парод мінеральнымі часцінкамі з дапамогай ветру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэфля́цыя

(лац. deflatio = здзіманне)

змяншэнне колькасці папяровых грошай, выпушчаных у перыяд інфляцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)