дэтэ́ктарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэтэ́ктарны дэтэ́ктарная дэтэ́ктарнае дэтэ́ктарныя
Р. дэтэ́ктарнага дэтэ́ктарнай
дэтэ́ктарнае
дэтэ́ктарнага дэтэ́ктарных
Д. дэтэ́ктарнаму дэтэ́ктарнай дэтэ́ктарнаму дэтэ́ктарным
В. дэтэ́ктарны (неадуш.)
дэтэ́ктарнага (адуш.)
дэтэ́ктарную дэтэ́ктарнае дэтэ́ктарныя (неадуш.)
дэтэ́ктарных (адуш.)
Т. дэтэ́ктарным дэтэ́ктарнай
дэтэ́ктарнаю
дэтэ́ктарным дэтэ́ктарнымі
М. дэтэ́ктарным дэтэ́ктарнай дэтэ́ктарным дэтэ́ктарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэтэ́ктарны радио дете́кторный;

д. прыёмнік — дете́кторный приёмник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэтэ́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэтэктара. Дэтэктарная лямпа.

•••

Дэтэктарны прыёмнік гл. прыёмнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэтэ́ктарны Detktor ;

дэтэ́ктарны прыёмнік Detktorempfänger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЭТЭ́КТАРНЫ РАДЫЁПРЫЁМНІК,

найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы радыёстанцый не ўзмацняюцца, а толькі дэтэктыруюцца (гл. Дэтэктыраванне). Прыняты сігнал вылучаецца ў вагальным контуры Д.р., пераўтвараецца дэтэктарам у эл. ваганні гукавых частот, якія праслухоўваюцца ў тэлеф. навушніках. У Д.р. адсутнічае ўласная крыніца энергіі і ўсе працэсы ў ім адбываюцца за кошт энергіі прынятых сігналаў. Выкарыстоўваецца для прыёму перадач магутных радыёстанцый, а таксама ў навуч. мэтах.

Схема дэтэктарнага радыёпрыёмніка: A — антэна; LC — вагальны контур; D — дыёд; C — блакіровачны кандэнсатар; Т — галаўны тэлефон; З — зазямленне.

т. 6, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дете́кторный дэтэ́ктарны;

дете́кторный приёмник дэтэ́ктарны прыёмнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

detektorowy

дэтэктарны;

odbiornik detektorowy — дэтэктарны прыёмнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэтэ́ктар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай (гукавой) частаты.

2. Разм. Тое, што і дэтэктарны прыёмнік.

[Ад лац. detector.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыштадзі́н

[ад крышта(лічны) + (гетэра)дзін]

крышталічны генератар і ўзмацняльнік, у аснове якіх ляжыць з’ява генерыравання незгасальных ваганняў дэтэктарам, які жывіцца ад невялікай батарэі; дэтэктарны радыёпрыёмнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)