дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэтэ́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэтэ́ктар дэтэ́ктары
Р. дэтэ́ктара дэтэ́ктараў
Д. дэтэ́ктару дэтэ́ктарам
В. дэтэ́ктар дэтэ́ктары
Т. дэтэ́ктарам дэтэ́ктарамі
М. дэтэ́ктары дэтэ́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэтэ́ктар м., радио дете́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэтэ́ктар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай (гукавой) частаты.

2. Разм. Тое, што і дэтэктарны прыёмнік.

[Ад лац. detector.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэтэктар (радыётэхнічны) 4/370

- » - радыеактыўнага выпрамянення 3/324; 4/370

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТЭ́КТАР (ад лац. detector адкрывальнік) у радыётэхніцы, прылада для дэтэктыравання высокачастотных эл. ваганняў. Адрозніваюць амплітудныя, частотныя і фазавыя Д. Выкарыстоўваюцца ў вяшчальных, сувязных і тэлевізійных радыёпрыёмніках, вымяральных прыладах і інш. для вылучэння мадулюючых частот, якія нясуць інфармацыю.

Амплітудны Д. мае актыўны элемент (лямпавы або паўправадніковы дыёд) і фільтр ніжніх частот. Нізкачастотнае напружанне, што вылучаецца на выхадзе фільтра, адпавядае закону мадуляцыі. Амплітуднае дэтэктыраванне магчыма таксама ажыццявіць лінейным змяненнем (у часе) праводнасці электроннай прылады ў такі з нясучай частатой ваганняў (сінхронны Д.). У частотных і фазавых Д. частотна- і фазава-мадуляваныя ваганні спачатку пераўтвараюцца ў амплітудна-мадуляваныя, якія потым дэтэктыруюцца амплітудным дэтэктарам. Гл. таксама Дыскрымінатар.

А.​П.​Ткачэнка.

Схемы дэтэктара: а — паралельнага амплітуднага; б — балансавага фазавага; LKCK — вагальны контур; R, C — нагрузка дэтэктара; D, D1, D2 — дыёды; RфCф — фільтр ніжніх частот; Uувх, Uвых — уваходнае і выхадное напружанне; Tp — трансфарматар; E — крыніца апорных ваганняў.

т. 6, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэтэ́ктар м. (радыё) Detktor m -s, -tren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэтэ́ктар

(лац. detector = адкрывальнік)

1) вузел у радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай (гукавой) частаты;

2) фіз. прыбор для выяўлення радыеактыўнага або цеплавога выпрамянення, а таксама альфа-, бэта-, гама-часціц, нейтронаў, пратонаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАЎПРАВАДНІКО́ВЫ ДЭТЭ́КТАР у ядзернай фізіцы,

прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў, асн. элемент якой — крышталь паўправадніка.

Адчувальны слой П.д. — вобласць паўправадніка паблізу p-n-пераходу, якая абеднена носьбітамі току і мае высокае эл. супраціўленне. Іанізавальная часціца, што пранікла ў крышталь, генерыруе дадатковыя (нераўнаважныя) носьбіты току (электроны і дзіркі), у выніку чаго ў знешнім ланцугу ўзнікае імпульс току, які ўзмацняецца і рэгіструецца. Зарад, сабраны на электродах П.д., прапарцыянальны энергіі, выдзеленай часціцай пры праходжанні праз адчувальны слой. Можа працаваць як спектрометр, калі часціца поўнасцю тармозіцца ў ім. Выкарыстоўваюцца ў ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, а таксама ў хіміі, геалогіі, медыцыне і прам-сці.

т. 12, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дете́ктор радио дэтэ́ктар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)