дэпо́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. дэпо́ дэпо́
Р. дэпо́ дэпо́
Д. дэпо́ дэпо́
В. дэпо́ дэпо́
Т. дэпо́ дэпо́
М. дэпо́ дэпо́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэпо́, нескл., н.

Будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў, вагонаў і пад.

Лакаматыўнае д.

Трамвайнае д.

Пажарнае д.

|| прым. дэпо́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэпо́ нескл., ср. депо́;

пажа́рнае д. — пожа́рное депо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпо́, нескл., н.

1. Спецыяльна прыстасаванае месца, будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў, вагонаў і інш. Тралейбуснае дэпо. □ Тут [у чыгуначным пасёлку] сыходзіліся дзве чыгункі, было дэпо, розныя майстэрні. Лынькоў. Рамонт робіцца вядома як: вагон адчапляюць ад састава і накіроўваюць у дэпо. Васілёнак.

2. Уст. Склад.

•••

Пажарнае дэпо — будынак для пажарных машын.

[Фр. dépôt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэпо 4/367

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭПО́ (франц. dēpôt літар. склад, сховішча),

прадпрыемства і спецыяльна абсталяваны будынак для стаянкі, абслугоўвання і рамонту рухомага саставу чыгунак (лакаматыўныя і вагонныя Д.), гар. наземнага (трамвайныя і тралейбусныя Д.) і падземнага (Д. метрапалітэна) электратранспарту, а таксама пажарных машын і прыстасаванняў (пажарнае Д.). Для рухомага саставу гар. транспарту ўжываецца таксама назва парк (аўтобусны, тралейбусны, трамвайны паркі).

т. 6, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэпо́ н. Depot [-´po:] n -s, -s; Bhnbetriebswerk n -(e)s, -e (вагоннае); Betrebshof m -(e)s, -höfe (тралейбуснае);

трамва́йнае дэпо́ Strßenbahnhof m;

пажа́рнае дэпо́ Fuerwache f -, -n;

рамо́нтна-чыгу́начнае дэпо́ Bhnausbesserungswerk n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэпо́

(фр. dépót)

1) будынак для стаянкі і рамонту паравозаў, вагонаў і інш. (напр. трамвайнае д.);

2) будынак для пажарных машын (пажарнае д.);

3) уст. склад;

4) фізіял. накапляльнік;

д. крыві — органы чалавека і жывёл (селязёнка, печань, скура), у якіх можа знаходзіцца значная колькасць крыві, што выключана з агульнай цыркуляцыі і можа ўключацца ў яе пры інтэнсіўнай фізічнай працы, недахопе кіслароду і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дэпо́дэпо’ (БРС). Рус. депо́, укр. депо́. Запазычанне з франц. dépôt ’склад’ (< лац. depositum). Гл. Фасмер, 1, 499; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЖА́РНАЕ ДЭПО́,

будынак, у якім размяшчаецца дзяжурная змена, пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка для ліквідацыі пажараў і інш. надзвычайных сітуацый. У склад П.д. ўваходзяць: гараж, пункт сувязі, пасты газадымаахоўнай службы і тэхн. абслугоўвання, башня для мыцця і сушкі пажарных рукавоў, складскія памяшканні для пажарна-тэхн. і аварыйна-выратавальнага абсталявання, памяшканні для правядзення заняткаў, прыёму ежы, адпачынку і інш.

т. 11, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)