дэнатура́т, -у, Ма́це, м.

Этылавы спірт-сырэц са спецыяльнымі дабаўкамі, прызначаны для тэхнічных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэнатура́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэнатура́т
Р. дэнатура́ту
Д. дэнатура́ту
В. дэнатура́т
Т. дэнатура́там
М. дэнатура́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэнатура́т, -ту м. денатура́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэнатура́т, ‑у, М ‑раце, м.

Дэнатураваны спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнатура́т

(н.-лац. denaturatus = скажоны)

спірт, прызначаны для тэхнічных мэт, змяшчае атрутныя або непрыемныя на смак рэчывы, якія робяць яго непрыгодным для піцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

денатура́т дэнатура́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭНАТУРАВА́НЫ СПІРТ, дэнатурат,

этылавы спірт-сырэц з дабаўкамі фарбавальніку, які надае яму сіне-фіялетавы колер, а таксама спец. рэчываў (пераважна пірыдзінавых асноў) з непрыемным пахам і смакам. Мае сівушнае масла, метанол і інш. шкодныя для арганізма прымесі, якія нельга вылучыць перагонкай, вымарожваннем і інш. найпрасцейшымі фізіка-хім. метадамі. Выкарыстоўваюць як растваральнік лакаў і палітур. Таксічны.

т. 6, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

denaturat, ~u

м. дэнатурат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

spirytus, ~u

м. спірт;

spirytus skażony — дэнатурат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

skażony

1. сапсаваны, сапсуты; перакручаны;

2. тэх. дэнатураваны;

skażony spirytus — дэнатурат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)