дэво́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэво́н
Р. дэво́ну
Д. дэво́ну
В. дэво́н
Т. дэво́нам
М. дэво́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэво́н, -ну м., геол. дево́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэво́н, ‑у, м.

Чацвёрты па парадку перыяд палеазойскай эры ў гісторыі Зямлі.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэво́н

(англ. Devon = назва англійскага графства)

чацвёрты па парадку перыяд палеазойскай эры ў гісторыі Зямлі, які пачаўся 410 млн. гадоў назад і цягнуўся каля 60 млн. гадоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дево́н геол. дэво́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэво́нскі

(ад дэвон);

д. перыяд — тое, што і дэвон.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРГАНАГЕ́ННЫЯ ПАБУДО́ВЫ,

адасобленыя масіўныя карбанатныя целы, утвораныя з рэшткаў шкілетаў марскіх арганізмаў і карбанатных адкладаў. Вылучаюць арганагенныя пабудовы простыя (біястромы, біягермы) і складаныя (біястромныя, біягермавыя і рыфавыя масівы). Узніклі на месцах пражывання каланіяльных і адзінкавых рыфастваральных арганізмаў. Іх рэшткі мацаваліся карбанатам кальцыю і ўтваралі каркас, у якім назапашваліся карбанатныя асадкі з рэшткаў рыфалюбаў. У адкладах Беларусі трапляюцца пераважна простыя арганагенныя пабудовы з рэшткаў водарасцяў, каралаў, страматапораў, імшанак, радзей чарвей. Вядомы ў адкладах Аршанскай упадзіны (верхні пратэразой, сярэдні дэвон), паўн. раёнаў Беларусі (ардовік), Брэсцкай упадзіны (сілур, ніжні дэвон), Прыпяцкага прагіну (верхні дэвон, карбон). Да верхнедэвонскіх арганагенных пабудоў Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу.

т. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лебядзіць ’ліслівіць’ (чэрв., Жл. 2). Да лебязіць ’тс’ з заменам з > дз, як у слове дэвон (Сгиопъ) < польск. dzwon, але ў данай лексеме маецца уплыў не польск. мовы, а слова лебедзь: ’хвалячы, называць лебеддзю’ > ’ліслівіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КЛІМЕ́НІІ (Clymeniida),

атрад вымерлых галаваногіх малюскаў надатрада аманітаў. Назва з грэч. міфалогіі (Клімена — німфа, дачка Акіяна). Каля 30 родаў. Жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне (каля 350 млн. г. назад). На Беларусі рэшткі К. зрэдку трапляюцца ў адкладах фамену (верхні дэвон) у Прыпяцкім прагіне.

Дыяметр ракавіны 1—50 см. Плоскаспіральныя ракавіны мелі ганіятытавы тып лопасцевай лініі. Адметная рыса будовы — сіфон, які прылягаў да спіннога боку (у большасці аманітаў — да брушнога); сіфонныя дудкі значнай даўжыні. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.

т. 8, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ШКІН (Віктар Іванавіч) (н. 27.7.1944, г. Кем, Карэлія, Расія),

бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1967). З 1967 у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це (з 1992 заг. сектара). Навук. працы па палеанталогіі і стратыграфіі палеазою (ардовік, сілур, дэвон) Усх.-Еўрапейскай платформы, пераважна тэр. Беларусі і сумежных тэрыторый.

Тв.:

Пржидольские мшанки СССР. М., 1990 (у сааўт.);

Экостратиграфия: результаты исслед. силурийских отложений бел. части Подлясско-Брестской впадины. Мн., 1991 (у сааўт.);

Стратиграфия нижнефаменских (межсолевых) отложений Припятского прогиба. Мн., 1995 (у сааўт.).

т. 13, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)