дэбю́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэбю́т дэбю́ты
Р. дэбю́ту дэбю́таў
Д. дэбю́ту дэбю́там
В. дэбю́т дэбю́ты
Т. дэбю́там дэбю́тамі
М. дэбю́це дэбю́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дэбю́т, -у, Мю́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Першае выступленне на сцэне або наогул у якой-н. дзейнасці.

Д. у оперным тэатры.

Д. маладога паэта.

2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі.

Адкрыты д.

|| прым. дэбю́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбю́т, -ту м., в разн. знач. дебю́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.

1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.

2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.

[Фр. début.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбют

т. 6, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэбю́т м

1. тэатр, перан Debüt [de´by:] n -s, -s; ntritt m -s, -e;

2. шахм Eröffnung f -, -en; Debüt n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэбю́т

(фр. début)

1) першае выступленне артыста на сцэне, а таксама першае публічнае выступленне наогул (напр. д. спявачкі, літаратурны д.);

2) пачатак шахматнай або шашачнай партыі (параўн. мітэльшпіль, эндшпіль).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Дэбю́тдэбют’ (БРС). Рус. дебю́т, укр. дебю́т. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца франц. début ’тс’ (ад дзеяслова débuter ’выступаць, пачынаць, рабіць першы крок’; адсюль і франц. débutant ’дэбютант’ > рус. дебюта́нт > бел. дэбюта́нт, укр. дебюта́нт). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 35–36; Фасмер, 1, 490. Рус. дебюти́ровать, бел. дэбютава́ць, укр. дебютува́ти адлюстроўваюць франц. débuter, ням. debütieren (< франц.). Гл. Фасмер, 1, 491.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэбю́т

(фр. début)

1) першае выступленне на сцэне або на новай арэне дзейнасці (напр. д. спявачкі, літаратурны д.);

2) пачатак шахматнай або шашачнай партыі (параўн. гамбіт, мітэльшпіль, эндшпіль).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

debut [ˈdeɪbju:, ˈdebju:] n. дэбю́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)