ДЭБА́Й,

пазасістэмная адзінка эл. дыпольнага моманту малекул. Абазначаецца Д. Названа ў гонар П.Дэбая. 1 Д = 3,33564∙10​−30 Кл∙м.

т. 6, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭБА́Й ((Debye) Петэр Іозеф Вільгельм) (24.3.1884, г. Маастрыхт, Нідэрланды — 2.11.1966),

галандскі фізік і хімік, адзін са стваральнікаў тэорыі цвёрдага цела. Замежны чл. АН СССР (1924) і інш. акадэмій. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1910). З 1911 праф. ун-таў Швейцарыі і Германіі, у 1934—39 дырэктар Ін-та фізікі кайзера Вільгельма (Берлін), у 1940—50 праф. Корнелскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, тэорыі будовы малекул і квантавай тэорыі атама. Пабудаваў мадэль цвёрдага цела (1912), устанавіў залежнасць цеплаёмістасці крышталёў ад т-ры (гл. Дэбая закон). Распрацаваў дыпольную тэорыю дыэлектрыкаў, прапанаваў рэнтгенаўскі метад даследавання дробнакрышт. матэрыялаў (гл. Дэбая—Шэрэра метад). Нобелеўская прэмія 1936.

Літ.:

Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 486—491.

А.​І.​Болсун.

П.Дэбай.

т. 6, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэба́й

[гал. P. Debye = прозвішча гал. фізіка (1884—1966)]

адзінка дыпольнага моманту малекул.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дэбай П. 4/347

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дэ́баць

‘ісці, дыбаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэ́баю дэ́баем
2-я ас. дэ́баеш дэ́баеце
3-я ас. дэ́бае дэ́баюць
Прошлы час
м. дэ́баў дэ́балі
ж. дэ́бала
н. дэ́бала
Загадны лад
2-я ас. дэ́бай дэ́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэ́баючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЫПО́ЛЬНЫ МО́МАНТ,

вектарная фізічная велічыня, якая характарызуе ўласцівасці дыполя. 1) Электрычны Д.м. — вектар па модулі, роўны p=ql, дзе q — дадатны эл. зарад дыполя, l — адлегласць паміж зарадамі (плячо дыполя), і накіраваны ад адмоўнага зараду да дадатнага. Д.м. вызначае эл. поле дыполя на вял. адлегласцях ад яго, а таксама ўздзеянне на дыполь знешніх эл. і магн. палёў. Адзінка эл. Д.м. ў СІкулон-метр, пазасістэмная адзінка — дэбай.

2) Магнітны Д.м. — тое, што магнітны момант.

т. 6, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)