дыяхрані́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыяхрані́чны дыяхрані́чная дыяхрані́чнае дыяхрані́чныя
Р. дыяхрані́чнага дыяхрані́чнай
дыяхрані́чнае
дыяхрані́чнага дыяхрані́чных
Д. дыяхрані́чнаму дыяхрані́чнай дыяхрані́чнаму дыяхрані́чным
В. дыяхрані́чны (неадуш.)
дыяхрані́чнага (адуш.)
дыяхрані́чную дыяхрані́чнае дыяхрані́чныя (неадуш.)
дыяхрані́чных (адуш.)
Т. дыяхрані́чным дыяхрані́чнай
дыяхрані́чнаю
дыяхрані́чным дыяхрані́чнымі
М. дыяхрані́чным дыяхрані́чнай дыяхрані́чным дыяхрані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыяхрані́чны лингв. диахрони́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяхрані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыяхраніі. Дыяхранічны аналіз моўных з’яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяхрані́чны diachronisch [-´kro:-];

дыяхрані́чны разгля́д развіцця́ мо́вы лінгв. diachrónische Betráchtung der Spráchentwicklung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дыяхрані́я, -і, ж.

Стан якіх-н. з’яў, сістэмы ў іх развіцці, гісторыі.

Моўная д.

|| прым. дыяхрані́чны, -ая, -ае і дыяхро́нны, -ая, -ае.

Дыяхранічны аналіз.

Дыяхронны метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

диахрони́ческий дыяхрані́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ АНА́ЛІЗ у мовазнаўстве,

інтэгральны метад даследавання мовы, пры якім аб’ект вывучаецца з пункту гледжання яго функцый, заканамернасцей ужывання, сувязі з асяроддзем. Выкарыстоўваецца ў функцыянальнай лінгвістыцы. Пры Ф.а. вызначаюцца лексічныя, сінтакс., кантэкстуальныя, сітуацыйныя і прагматычныя ўмовы выкарыстання слоў і выразаў. Напр., пры апісанні трывання ўлічваецца лексічнае значэнне дзеясловаў, спосаб дзеяння, адносіны паміж трываннем і часам і інш. Адзін з асн. прадметаў Ф.а. — функцыянальна-семантычныя палі — групоўкі адзінак розных узроўняў (лексічны, марфал., сінтакс.), аб’яднаныя агульнай семантычнай функцыяй. Пры Ф.а. матэрыял аналізуецца ад сэнсу да выражэння, ад функцыі да сродкаў яе рэалізацыі. Важныя аспекты Ф.а. — дыяхранічны і супастаўляльны. Пачынальнікі Ф.а. — А.​А.​Патабня, І.​І.​Мешчанінаў, О.​Есперсен, Э.​Бенвеніст.

Літ.:

Функциональный анализ грамматических аспектов высказывания. Л., 1985.

М.​В.​Супрунчук.

т. 16, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЎНА́ЛЬНАЯ ГРАМА́ТЫКА, параўнальна-супастаўляльная граматыка,

тып лінгвістычнага апісання, у якім разглядаюцца дзве або некалькі моў з пункту гледжання наяўнасці агульных і спецыфічных рыс. Вылучаюць параўнальна-гістарычную граматыку (параўнальнае апісанне моў у дыяхранічным аспекце),

гал. мэта якой выяўленне генет. блізкасці моў праз дыяхранічны аналіз іх агульных рыс, і параўнальна-супастаўляльную граматыку (параўнальнае апісанне моў у сінхранічным аспекце; наз. таксама кантрастыўнай, канфрантатыўнай ці супастаўляльнай граматыкай або параўнальнай тыпалогіяй моў), якая разглядае падабенства і асаблівасць моў, што параўноўваюць незалежна ад іх генет. адносін. Традыцыйна пад паняццем П.г. разглядаюць параўнанне не толькі ўласна грамат. ладу супастаўляемых моў, але і іх фанетыкі, марфалогіі, словаўтварэння і сінтаксісу. П.г. мае не толькі тэарэтычны, але і прыкладны характар (пераклад, выкладанне і навучанне мовам). Першыя навук. працы па П.г. з’явіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. і звязаны з узнікненнем параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. У ліку першых параўнальных усх.-слав. даследаванняў былі «Параўнальная граматыка славянскіх моў» В.​К.​Паржазінскага і «Уводзіны ў параўнальную граматыку славянскіх моў» А.​М.​Сялішчава (абодва 1914).

Літ.:

Гурскі М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2 выд. Мн., 1972;

Нехай О.А., Поплавская Т.В. Сравнительная типология английского и белорусского языков. Мн., 1983;

Гл. таксама да арт. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства.

А.​В.​Зінкевіч.

т. 12, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)