дыяксі́ д
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
адз.
мн.
Н.
дыяксі́ д
дыяксі́ ды
Р.
дыяксі́ ду
дыяксі́ даў
Д.
дыяксі́ ду
дыяксі́ дам
В.
дыяксі́ д
дыяксі́ ды
Т.
дыяксі́ дам
дыяксі́ дамі
М.
дыяксі́ дзе
дыяксі́ дах
Крыніцы:
krapivabr2012 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дыяксі́ д , м. , хим. диокси́ д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
dioxide [daɪˈɒksaɪd] n. chem. дыяксі́ д
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сульфітава́ ць
‘унесці (уносіць) дыяксід серы ў сок, мязгу або віно’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
Цяперашні час
адз.
мн.
1-я ас.
сульфіту́ ю
сульфіту́ ем
2-я ас.
сульфіту́ еш
сульфіту́ еце
3-я ас.
сульфіту́ е
сульфіту́ юць
Прошлы час
м.
сульфітава́ ў
сульфітава́ лі
ж.
сульфітава́ ла
н.
сульфітава́ ла
Загадны лад
2-я ас.
сульфіту́ й
сульфіту́ йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час
сульфіту́ ючы
Крыніцы:
piskunou2012 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сульфітава́ ць
‘унесці (уносіць) дыяксід серы ў сок, мязгу або віно’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
Будучы час
адз.
мн.
1-я ас.
сульфіту́ ю
сульфіту́ ем
2-я ас.
сульфіту́ еш
сульфіту́ еце
3-я ас.
сульфіту́ е
сульфіту́ юць
Прошлы час
м.
сульфітава́ ў
сульфітава́ лі
ж.
сульфітава́ ла
н.
сульфітава́ ла
Загадны лад
2-я ас.
сульфіту́ й
сульфіту́ йце
Дзеепрыслоўе
прош. час
сульфітава́ ўшы
Крыніцы:
piskunou2012 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАСІТЭРЫ́ Т (ад грэч. kassiteros волава),
алавяны камень , мінерал класа аксідаў, дыяксід волава SnO2 . Мае прымесі жалеза, ніобію, танталу, тытану, вальфраму, селену і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі дыпірамідальныя, слупкаватыя, ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, радыяльна-прамянёвыя. Колер карычневы розных адценняў, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 7 г /см³ . Радовішчы гідратэрмальныя, грэйзенавыя, пегматытавыя, россыпныя. Важнейшая алавяная руда.
У.Я.Бардон .
Касітэрыт .
т. 8, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛЯРО́ ДУ ДЫАКСІ́ Д , вуглякіслы газ , вугальны ангідрыд ,
прадукт поўнага акіслення вугляроду, CO2 . Бясколерны газ, шчыльн. 1,98 кг /м³ , пры моцным ахаладжэнні ператвараецца ў сухі лёд. Раствараецца ў вадзе (гл. Вугальная кіслата ), спіртах, ацэтоне, бензоле і інш. арган. растваральніках, не гарыць. Утварае з моцнымі асновамі карбанаты . Уваходзіць у састаў атмасферы Зямлі (0,03 % па аб’ёме), крыніца вугляроду для раслін, якія засвойваюць вугляроду дыяксід пры фотасінтэзе, адзін з асн. біяхім. кампанентаў у працэсах дыхання жывёльных арганізмаў. Атрымліваюць пры абпальванні вапняку, акісленні вуглевадароднага паліва. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці соды, мачавіны, карбонавых кіслот, цукру, газіраваных напіткаў, у вогнетушыцелях, газавых лазерах. У вял. канцэнтрацыях таксічны, выклікае гіпаксію, ГДК 30 мг /м³ .
т. 4, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)