дыэле́ктрык, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, цела, якое дрэнна праводзіць электрычны ток; неправаднік.

|| прым. дыэлектры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыэле́ктрык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыэле́ктрык дыэле́ктрыкі
Р. дыэле́ктрыка дыэле́ктрыкаў
Д. дыэле́ктрыку дыэле́ктрыкам
В. дыэле́ктрык дыэле́ктрыкі
Т. дыэле́ктрыкам дыэле́ктрыкамі
М. дыэле́ктрыку дыэле́ктрыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыэле́ктрык м., физ. диэле́ктрик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыэле́ктрык, ‑а, м.

Рэчыва, цела, якое не праводзіць або дрэнна праводзіць электрычны ток; ізалятар.

[Англ. dielectric.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыэле́ктрык м. фіз. Di¦elktrikum n -s, -ken і -ka; Nchtleiter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

диэле́ктрик физ. дыэле́ктрык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nonconductor

[,nɑ:nkənˈdʌktər]

n.

неправадні́к, дыэле́ктрык, ізаля́тар -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАНДЭНСА́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,

прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл. Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш. Гл. таксама Варыкап, Варыконд.

Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.

т. 7, с. 582

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖО́ЗЕФСАНА ЭФЕ́КТ,

працяканне звышправоднага току праз тонкі слой дыэлектрыка, які раздзяляе 2 звышправаднікі (кантакт Джозефсана). Прадказаны Б.Джозефсанам (1962); эксперыментальна выяўлены амер. фізікамі П.​Андэрсанам і Дж.​Роўэлам у 1963 пры вывучэнні вольт-ампернай характарыстыкі джозефсанаўскіх кантактаў.

Уласцівасці Дж.э.: электроны праводнасці праходзяць праз дыэлектрык з-за тунэльнага эфекту і, калі ток праз кантакт меншы за пэўнае значэнне, падзення напружання на кантакце няма (стацыянарны Дж.э.), а калі перавышае — узнікае падзенне напружання і кантакт выпрамяняе эл.-магн. хвалі (нестацыянарны Дж.э.). На аснове Дж.э. распрацаваны звышправодныя інтэрферометры, маламагутныя генератары, хуткадзейныя элементы ЭВМ, параметрычныя пераўтваральнікі, адчувальныя дэтэктары, узмацняльнікі і інш.

Да арт. Джозефсана эфект: а — тунэляванне звышправодных пар; б — элемент Джозефсана; 1 — электронная пара; 2 — звышправаднік; 3 — дыэлектрык (слой вокіслу); 4 — падложка.

т. 6, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВА́РЦАВАЕ ШКЛО,

чысты дыаксід крэмнію SiO2 у шклопадобным стане; неарган. шкло. Вызначаецца высокай тэрмічнай і радыяцыйнай устойлівасцю, вогнетрываласцю (т-ра размякчэння 1400 °C), добры дыэлектрык. Устойлівае да ўздзеяння мінер. кіслот (акрамя плавіковай і артафосфарнай пры награванні), газанепранікальнае. Атрымліваюць плаўленнем прыродных разнавіднасцей крэменязёму і сінт. SiO2. Выкарыстоўваюць для вырабу лабараторнага посуду, хім. апаратуры, аптычных прылад, ізалятараў у электратэхніцы; загатоўкі з найчысцейшага К.ш., атрыманага хім. асаджэннем з газавай фазы, — для выцягвання кварцавых валаконных святлаводаў.

т. 8, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)