дыназа́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Яшчарападобная жывёліна, якая вымерла ў далёкім мінулым.

|| прым. дыназа́ўравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыназа́ўр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыназа́ўр дыназа́ўры
Р. дыназа́ўра дыназа́ўраў
Д. дыназа́ўру дыназа́ўрам
В. дыназа́ўра дыназа́ўраў
Т. дыназа́ўрам дыназа́ўрамі
М. дыназа́ўры дыназа́ўрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыназа́ўр м., палеонт. диноза́вр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыназа́ўр, ‑а, м.

Прадстаўнік самых вялізных паўзуноў, якія жылі і вымерлі ў мезазойскую эру.

[Ад грэч. deinos — страшны, sauros — яшчарка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

диноза́вр палеонт. дыназа́ўр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dinosaur [ˈdaɪnəsɔ:] n. дыназа́ўр

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brontosaurus [ˌbrɒntəˈsɔ:rəs] n. брантаза́ўр (дыназаўр)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

брантаза́ўр, ‑а, м.

Буйны дыназаўр, які жыў у юрскі перыяд у Паўночнай Амерыцы.

[Грэч. brontē — гром і sauros — яшчарка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dinozaur

м. дыназаўр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dinosaur

[ˈdaɪnəsɔr]

n.

дыназа́ўр -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)