дыліжа́нс, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты.

|| прым. дыліжа́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыліжа́нс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыліжа́нс дыліжа́нсы
Р. дыліжа́нса дыліжа́нсаў
Д. дыліжа́нсу дыліжа́нсам
В. дыліжа́нс дыліжа́нсы
Т. дыліжа́нсам дыліжа́нсамі
М. дыліжа́нсе дыліжа́нсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыліжа́нс м. дилижа́нс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыліжа́нс, ‑а, м.

Крытая мнагамесная карэта, запрэжаная коньмі, якой карысталіся для рэгулярнай перавозкі пасажыраў і пошты да пашырэння чыгуначныя і аўтамабільных зносін.

[Фр. diligence.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыліжа́нс м. Pstkutsche f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дыліжа́нс

(фр. diligence, ад лац. diligens = хуткі)

мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты ў еўрапейскіх краінах да пашырэння чыгуначных і аўтамабільных зносін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дыліжа́нсдыліжанс’ (БРС). Праз рус. дилижа́нс ’тс’ з франц. diligence ’тс’ (< voiture de diligence). Гл. Фасмер, 1, 514–515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дилижа́нс дыліжа́нс, -са м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

stagecoach [ˈsteɪdʒkəʊtʃ] n. пашто́вая карэ́та, дыліжа́нс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stagecoach

[ˈsteɪdʒkoʊtʃ]

n.

дыліжа́нсm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)