Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дыкта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Кіраўнік, які карыстаецца неабмежаванай уладай.
2.перан. Той, хто паводзіць сябе ў адносінах да іншых уладарна і нецярпіма.
|| прым.дыкта́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыкта́тарм. дикта́тор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыкта́тар, ‑а, м.
1. Асоба, якая карыстаецца неабмежаванай уладай у кіраванні дзяржавай. //перан. Пра таго, хто ігнаруе калегіяльнасць, дапускае грубае адміністраванне.
2. У Старажытным Рыме — службовая асоба, якая прызначалася сенатам у выпадку знешняй або ўнутранай небяспекі для дзяржавы і мела неабмежаваныя паўнамоцтвы.
[Лац. dictator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дыктатар 4/323; 6/515
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
дыкта́тарм Diktátor m -s, -tóren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дыкта́тар
(лац. dictator)
1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая прызначалася сенатам у выпадку знешняй або ўнутранай небяспекі для дзяржавы і мела неабмежаваныя паўнамоцтвы;
2) правіцель краіны, які карыстаецца неабмежаванай ўладай;
3) перан. асоба, якая ігнаруе калегіяльнасць, вядзе сябе ўладна і нецярпіма ў адносінах да падначаленых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Дыкта́тар ’дыктатар’ (БРС). Ст.-бел.диктаторъ ’тс’ (вядомае з XVII ст.) Булыка (Запазыч., 96) лічыць непасрэдным запазычаннем з лац.dictator. Невядома, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю. Рус.дикта́торШанскі (1, Д, Е, Ж, 119) лічыць запазычаннем са ст.-слав.диктаторъ (з XII ст.); няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыкта́тар
(лац. dictator)
1) правіцель, які карыстаецца неабмежаванай уладай;
2) перан. той, хто паводзіць сябе ў адносінах да іншых уладарна і нецярпіма.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)