Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЛЬС ((Diels) Ота Паўль Герман) (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук. працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разам з К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Альдэрам).
Бясколерныя легкаплаўкія крышталі (tпл 52,85 °C), шчыльн. 1480 кг/м³. Раствараецца ў вадзе (утвараецца малеінавая к-та), ацэтоне, бензоле. Узаемадзейнічае з дыенамі (гл.Дыенавы сінтэз), суполімерызуецца з вінільнымі злучэннямі і алефінамі з утварэннем насычаных лінейных палімераў. У прам-сці атрымліваюць парафазным каталітычным акісленнем бензолу ці бутану. Выкарыстоўваюць у вытв-сці поліэфірных і алкідных смол, пестыцыдаў, паверхнева-актыўных рэчываў і інш, Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, ГДК 1 мг/м³.
Бясколерная вадкасць, tкіп 34,067 °C, шчыльн. 680,95 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў большасці вуглевадародаў. Гаручы (т-ра ўзгарання -48 °C), выбухованебяспечны. Лёгка полімерызуецца (захоўваюць у прысутнасці інгібітараў), суполімерызуецца з бутадыенам, стыролам і інш. У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем фармальдэгіду з ізабутыленам, дэгідрыраваннем ізапентану, дымерызацыяй прапілену, вылучаюць з газаў піролізу нафтапрадуктаў. Выкарыстоўваюць для сінтэзу ізапрэнавых каўчукоў, бутылкаўчуку, у вытв-сці пахучых і лек. сродкаў. У вял. канцэнтрацыях шкодна ўздзейнічае на нерв. сістэму (наркотык), у малых — раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў. ГДК у паветры 40 мг/м³.