дыбкі́,

У выразе: на дыбкі (разм.) —

1) на заднія ногі (стаць, падняцца).

Конь спалохаўся і на дыбкі;

2) перан. не згадзіцца з чым-н., рэзка запратэставаць.

Усё скончылася б добра, ды Габрусь на дыбкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыбкі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. дыбкі́
В. дыбкі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дыбкі́: на д. прям., перен., прост. на дыбы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыбкі́,

У выразе: на дыбкі — а) на заднія ногі (стаць, падняцца і пад.). Конь, пужаючыся незразумелай яму мітусні і музыкі, шарахаўся ў натоўп, станавіўся на дыбкі. Васілевіч. Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугом, падняўся на дыбкі, злосна забрахаў. Хомчанка; б) прама ўверх, дыбам. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Паравоз стаў на дыбкі і паляцеў пад адхон. Новікаў; в) перан. рэзка запратэставаць, выказаць нязгоду. [Каб] Сяргей перапрасіў, дык усё і абышлося б, але той стаў на дыбкі і пачаў адмаўляць сваю віну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыбкі́ разм:

станаві́цца дыбкі́ тс перан sich (uf)bäumen, sich auf die Hnterbine stllen;

стаць на дыбкі́ перан scharf protesteren, nicht inverstanden sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

взды́бленный узня́ты на дыбкі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взды́бить сов. узня́ць на дыбкі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взды́бливать несов. узніма́ць на дыбкі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ды́біцца ’тапырыцца, станавіцца дыбам’ (БРС). Да сямейства прасл. *dybati, *dyba; гл. ды́ба́ць. Сюды ж і дыбкі́ (на дыбкі́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыбы́ на дыбы́ прям., перен. на дыбкі́, дубка́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)