дуэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дуэ́тны дуэ́тная дуэ́тнае дуэ́тныя
Р. дуэ́тнага дуэ́тнай
дуэ́тнае
дуэ́тнага дуэ́тных
Д. дуэ́тнаму дуэ́тнай дуэ́тнаму дуэ́тным
В. дуэ́тны (неадуш.)
дуэ́тнага (адуш.)
дуэ́тную дуэ́тнае дуэ́тныя (неадуш.)
дуэ́тных (адуш.)
Т. дуэ́тным дуэ́тнай
дуэ́тнаю
дуэ́тным дуэ́тнымі
М. дуэ́тным дуэ́тнай дуэ́тным дуэ́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дуэ́тны дуэ́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дуэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дуэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

Дуэты з опер.

2. Выканаўцы такіх твораў.

Эстрадны д.

Танцавальны д.

3. у знач. прысл. дуэ́там. На два галасы, на двух інструментах і пад.

Спяваць дуэтам.

|| прым. дуэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуэ́тный дуэ́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПА-ДЭ-ДЭ (франц. pas de deux літар. танец удваіх),

музычна-танцавальная форма пераважна ў класічным балеце. Першапачаткова — танец 2 выканаўцаў, які дэманстраваў іх майстэрства і грацыёзнасць. Класічная форма пачала складвацца ў эпоху рамантызму і была звязана з паяўленнем новых сцэн. герояў, абмалёўка вобразаў якіх патрабавала больш складанай тэхнікі. У 2-й пал. 19 ст. склалася канчатковая структура — выхад выканаўцаў (антрэ), адажыо (дуэтны танец у павольным тэмпе), варыяцыі (сола) танцоўшчыка і танцоўшчыцы, сумесная кода (заключная частка). Класічныя ўзоры па-дэ-дэ стварылі М.Петыпа («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), у сучасным балеце — В.Вайнонен («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева), І.В.Псота («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева).

т. 11, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)